МІЖНАРОДНЫЯ ВЯРШЫНІ – ЗА ЛУНІНЧАНАМІ


Узорны ансамбль эстраднай песні “Залатое птушаня” і яго салісты неаднаразова станавіліся пераможцамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. На гэты раз прыйшло запрашэнне на міжнародны – “Мы вместе”. Ехаць ці не ехаць? У здольнасцях дзяцей кіраўнік Галіна Гімбатава не сумнявалася, а вось фінансавае пытанне ставіла паездку пад пагрозу. На шчасце фундатар у “птушанят” знайшоўся.

Некалькі дзён у Мінску, дзе ўпершыню праходзіў конкурс, сталі незабыўнымі для юных зорак Лунінеччыны. Па-першае, ім пашчасціла пазнаёміцца з клубам “Брадвей”, на сцэне якога разгортваліся асноўныя падзеі. Па-другое, выпадковая сустрэча ў парку імя Горкага з прадзюсерам цэнтра “Ано-Доміні”, які праглядзеў відэазапіс выступлення “Залатога птушаня” і салістаў, атрымала працяг – канцэрты ў святочныя дні на пляцоўках сталічных паркаў. І самае важнае – удалае выступленне ў самім конкурсе.

Усе ўдзельнікі конкурсу сабраліся на Гала-канцэрт у канцэртнай зале “Мінск”. Іх вітаў старшыня журы, Заслужаны артыст Украіны Руслан Кадзіраў.

– Хваляваліся, калі пачалі ўручаць дыпломы за ўдзел у конкурсе, – расказвае Галіна Гібатава. – Нашых дзяцей не назвалі. Стала яшчэ трывожней. Няўжо ўсе сталі дыпламантамі? І вось яно – сапраўднае шчасце. Ансамбль “Залатое птушаня” ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Вакальныя групы”. Такім жа Дыпломам адзначаны Яўген Вярэніч у эстрадных спевах ва ўзроставай групе ад 16 да 25 год. У гэтай жа намінацыі Крысціна Збралевіч, якая выступала сярод 12-16 гадовых спевакоў, стала пераможцай. Першае месца заняла і Вікторыя Даніловіч у намінацыі “Мая Айчына”.

Калектыў “Залатое птушаня” і яго кіраўніцтва выказваюць шчырую ўдзячнасць старшыні раённага Савета дэпутатаў Віталю Адзішчаву за аказанную фінансавую дапамогу.

араз юныя спевакі маюць некалькі вельмі цікавых прапаноў, але сакрэты раскрываць не будзем, каб не сурочыць!

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть