“МОЛАДЗЬ – ЗА БЯСПЕКУ”

Пад такой назвай праходзіла акцыя да дня заснавання Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

У шосты раз юнакі і дзяўчаты пад шэфствам РАНС выйшлі на вуліцы горада і раёна, каб нагадаць аб тым, якія цяжкія наступствы нясе неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вучні СШ №4, якія займаюцца ў факультатыўнай групе па накірунку “Бяспека жыццядзейнасці” ў раёне ўніверсама “Заходні” ўручалі прахожым лістоўкі па адпаведнай тэматыцы і расказвалі, як засцерагчы сябе і маёмасць ад пажараў, папярэдзіць гібель людзей.
Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар РАНС. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть