МЫ – ЛЕПШЫЯ!

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшы вясковы падворак сярод маладых сем’яў.

Каштоўныя падарункі пераможцам уручыў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Трэцяга месца ўдастоена сям’я Дзмітрыя і Алены Шчагрыковічаў з Лахвы. Раённыя газетчыкі з радасцю ўбачылі ў ганаровым спісе знаёмыя прозвішчы Таццяны і Васіля Корчыкаў з Луніна, якія занялі ў конкурсе другое месца. Справа ў тым, што Таццяна доўгі час з’яўляецца старанным распаўсюджвальнікам “Лунінецкіх навін”. “Золата” дасталася сям’і Міхаіла і Марыны Арабей з Бастыні.

Апладысменты і падарункі атрымалі ў гэты дзень пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю выхаваўчай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў інтэрнатах. З перамогай віншавалі прысутныя калектыў дзяржаўнага агульнаадукацыйнага ліцэя, чый інтэрнат заняў пераше месца. На другім і трэцім – інтэрнаты політэхнічнага і сельскагаспадарчага прафтэхколеджаў.

Не забыліся і пра энтузіястаў выхаваўчай работы. У намінацыі “Лепшы арганізатар выхаваўчай работы ў інтэрнатах” перамогу святкавалі Ірына Крывалевіч з політэхнічнага каледжа і Наталля Каховіч – з каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.

Вызначаны і лепшыя Саветы моладзі. Сярод прамысловых прадпрыемстваў гэтае ганаровае званне атрымаў Савет моладзі РУВП “Граніт”, сярод устаноў і арганізацый – станцыі Лунінец, сярод СВК – Савет моладзі СВК “Багданаўка”. Дарэчы, маладзёжная структура РУВП “Граніт” святкавала двайную перамогу, заваяваўшы першынства і ў аналагічным абласным конкурсе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть