НА ЦЯГНІК БЕЗ БІЛЕТАЎ…

але пры наяўнасці электроннага праязнога дакумента з электроннай рэгістрацыяй.
Перавагі набыцця білетаў праз Інтэрнэт паспелі адчуць многія лунінчане. Цяпер не трэба стаяць у чарзе, каб набыць білет, можна зайсці на сайт www.poezd.rw.by, выбраць вагон і месца, аплаціць паслугу пластыкавай карткай. А потым – у вольны час забраць білет у касе.
Што за новаўвядзенне прапанавала Беларуская чыгунка? Расказвае начальнік вакзала станцыі Лунінец Алена ТКАЧЭНКА:
– З сярэдзіны верасня для тых, хто набывае праязныя дакументы праз Інтэрнэт яшчэ больш спрошчана працэдура. На некаторых маршрутах арганізаваны праезд з электроннай рэгістрацыяй, што дазваляе эканоміць час, не афармляючы праязны дакумент у білетнай касе, і цалкам выключае магчымасць яго згубіць ці сапсаваць. Пасадка пасажыраў на цягнік ажыццяўляецца пры прад’яўленні дакумента, што зацвярджае асобу, на падставе якога быў аформлены электронны білет. На сайце размешчана відэа-прэзентацыя, дзе растлумачаны працэс афармлення электронных дакументаў. Аплаціць пакупку можна па Інтэрнэт-банкінгу і з дапамогай электронных грошай Easy Pay и WebMoney. У бліжэйшы час паявіцца магчымасць выкарыстоўваць банкаўскія карткі плацёжных сістэм Visa International, MasterCard WordWide любога банка свету.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть