НА ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ ЭНЕРГАРЭСУРСАЎ

14 кастрычніка –Сусветны дзень стандартызацыі 
«Менш страт – лепш вынікі. Стандарты павышаюць эфектыўнасць» – пад такім дэвізам сёлета праходзіць Дзень стандартызацыі.
Менавіта стандарты дапамагаюць арганізацыям выконваць патрабаванні сваіх заказчыкаў павышаць канкурэнтаздольнасць, прадастаўляючы магчымасць вырабляць прадукцыю хутчэй і для большай колькасці рынкаў.  У сучасных умовах найбольш востра стаіць неабходнасць беражлівага выкарыстання энергарэсурсаў як у прамысловасці, так і ў быце. У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” распрацавана Праграма развіцця тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі і пацвярджэння адпаведнасці ў галіне энергазберажэння. Згодна з ёй, да 2015 года плануецца ўвесці ў дзеянне 136 дзяржаўных стандартаў, якія будуь распрацаваны на падставе еўрапейскіх і міжнародных норм. Сёлета іх прынята 23.
Святлана КРЫВАШЭЙКА, начальнік аддзела інфармацыйнага забеспячэння РУП “Пінскі ЦСМС”.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть