НАМ ЁСЦЬ З КАГО РАБІЦЬ ЖЫЦЦЁ…

Шануючы кожнага сталага чалавека, з асаблівай павагай адношуся да ветэранаў Вялікай Айчыннай.
З кожным днём іх усё менш застаецца побач з намі. Так важна паспець распытаць аб мінулым, падзякаваць за перамогу, пажадаць добрага самаадчування! Выпадкова адкрыўшы сямейны альбом, убачыла фотаздымак адной з даўніх урачыстасцей на 9 мая, дзе адлюстраваны і мой дзядуля. Нядаўна яго не стала… Змахнуўшы слязінку, уважліва ўглядалася ў маладыя, але пазнаваемыя твары аднавяскоўцаў, якіх ведала ўжо старымі. І захацелася наведаць былога франтавіка, які ў мірны час шмат год працаваў у нашай гаспадарцы. Маё жаданне падзяліла дачка Юля. 
Разам завіталі ў дом да Івана Лявонавіча Гушчэні. З якой радаснай усмешкай сустрэў гаспадар нечаканых гасцей! Папрасіла, каб расказаў пра вайну. І ўразілася, наколькі “свежымі” былі ўспаміны. Былы франтавік помніў кожны свой бой, кожны крок (якіх чатыры – да смерці, як у песні). Ён зноў і зноў перажываў гібель кожнага аднапалчаніна; цярпеў ад ран, якія не спыняліся балець; молада распрамляўся з адчуваннем былых баявых поспехаў. І было так зразумела, што ў самых цяжкіх выпрабаваннях не пахіснуцца нашчадкі, якім належыць быць годнымі той Вялікай Перамогі.
З зычаннямі здароўя і моцы духу развіталіся з ветэранам вайны, уносячы ў душы захапленне іканастасам узнагарод абаронцы Айчыны на яго парадным пінжаку…
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть