«НАВІЧКІ» – ПА ПРАВІЛАХ

За апошні год сярод вадзіцеляў-парушальнікаў дарожнага руху не выяўлена тых, чый вадзіцельскі стаж быў меншы за адзін год. Такую інфармацыю агучыў начальнік аддзялення ДАІ РАУС Сяргей Канапацкі ў аўташколе ДТСААФ, звяртаючыся да курсантаў 12-ай групы падчас здачы ўнутранага экзамена.
Пільная ўвага з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў да аўташколы выклікана ў гэтыя дні невыпадкова. З панядзелка пачалася спецыяльная прафілактычная акцыя “Вучэбны аўтамабіль”. Мерапрыемства накіравана на паля-пшэнне якасці практычнага навучання ваджэнню і спыненне правапарушэнняў пры падрыхтоўцы вадзіцельскіх кадраў. Асаблівая ўвага надаецца праверцы тэхнічнага стану вучэбных аўтама-біляў. Менавіта таму старшы інспектар аддзялення спецыяльнага ўзвода ДПС ДАІ УУС “Буг” аблвыканкама Мікалай Трыфанаў у суправаджэнні дырэктара аўташколы ДТСААФ Пятра Рудовіча наведаў цэнтр падрыхтоўкі. Раней у некаторых аўташколах былі выяўлены выпадкі, калі на лінію выязджалі аўтамабілі без тэхнічнага агляду, у пуцявых лістах не запісваліся паказанні спідометра, а маршрут не адпавядаў нумару адпрацоўваемага выпрабавання і г.д. Адпаведна, гэта не лепшым чынам уплывае на працэс падрыхтоўкі, а таксама служыць для курсантаў дрэнным прыкладам нядбайных адносін да ўстаноўленых правілаў.
На аўтадроме супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі спыніў некалькі транспартных сродкаў, агледзеў іх тэхнічны стан і праверыў наяўнасць дакументаў. Парушэнняў выяўлена не было.
Прыемна канстатаваць, што ў аўташколе створаны ўсе ўмовы для якаснага навучання, – расказаў Мікалай Вадзімавіч. – Гэта важна, таму як у будучым гэта абавязкова адаб’ецца на бяспечнасці дарожнага руху. Новыя аўтамабілі, выдатная база – могуць пазайздросціць многія абласныя і нават рэспубліканскія цэнтры падрыхтоўкі. Прыемна, што апошнім часам парушальнікаў сярод навічкоў амаль не выяўляем. Рэдка хто перавышае нават хуткасны рэжым, не гаворачы ўжо аб больш грубых парушэннях. Можна не сумнявацца, што пры такім падыходзе да справы, курсанты Лунінецкай аўташколы ДТСААФ прадэманструюць высокі працэнт здачы ў Пінскім МРЭА.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть