Няхай вам ШЧАСЦІЦЬ У ЖЫЦЦІ!

Мабыць, няма больш шчымлівага і адначасова цёплага свята, чым дзень апошняга званка. Пазаўчора празвінеў ён у 39-ці школах Лунінеччыны.
Пашчасціла пабываць у ліцэі. Свята доўжылася крыху больш як паўтары гадзіны, але за гэты час госці, а ў ліку іх пераважалі таты і мамы сёлетніх выпускнікоў, здолелі ўпэўніцца, якія насамрэч незвычайныя іх дзеці. А яшчэ пераканаліся ў тым, што менавіта ў гэтай элітнай навучальнай установе здольнасцям хлопчыкаў і дзяўчынак змаглі надаць тую незвычайную агранку, калі талент пачынае ззяць асаблівым святлом адухоўленасці. Пераконвалі ў гэтым словы дырэктара Мікалая Паўловіча і класнага кіраўніка 11 “Б” класа Наталлі Клімачовай, якія з асаблівым гонарам адзначылі прыкметны поспех ліцэя на алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях самага рознага ўзроўню. 
Было за што дзякаваць настаўнікам. Шчыры зварот ад імя бацькоў прагучаў з вуснаў галоўнага рэдактара “Лунінецкіх навін” Таццяны Вайцяхоўскай. Добрага шляху, верных сяброў, удачы жадалі выпускнікам дарослыя. Няхай ім шчасціць у жыцці!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть