ПАМЯНЯЕМ АЎТАМАБІЛЬ НА ВЕЛАСІПЕД!

22 верасня Беларусь у чацвёрты раз прыме ўдзел у агульнаеўрапейскай акцыі “Дзень без аўтамабіля”.
У нашай краіне налічваецца больш як тры мільёны аўтамабіляў, у тым ліку каля 40 тысяч – на Лунінеччыне. У сярэднім пры прабегу транспартнага сродка 15 тысяч кіламетраў у год у атмасферу выкідаецца каля 700 кілаграмаў чаднага газу, 400 – дыаксіду азоту, 230 – вуглевадароду і іншых забруджваючых рэчываў. І ўсё гэта ад адной машыны. Толькі за мінулы год у нашай краіне выкіды шкодных рэчываў у атмасферу склалі 141,9 тысячы тон.
Што можам зрабіць мы? Паспрабуем унесці свой уклад у агульную справу і адмовімся ад аўтамабіля на адзін дзень. Выбярэм іншы від руху – пяшком, на веласіпедзе ці ролікавых каньках! Падлічана, што за адзін дзень можна папярэдзіць выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу аб’-ёмам каля 400 тон.
Давайце разам адмовімся ад асабістага аўта-транспарту на карысць чыстага паветра і ўласнага здароўя!
Іван ПІЛІПЦЭВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть