“ПАРТНЁРСТВА Ў ЭКАНОМІЦЫ ЗБЛІЖАЕ ПАЛІТЫКАЎ”

Сяргей КАРПЕЦ, дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод”:

 

– Сёлета адзначаецца 15-годдзе стварэння Саюзнай дзяржавы, так што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка ўжо 15 разоў быў святочным.

Прыкладна столькі часу і наша прадпрыемства вядзе знешнеэканамічную дзейнасць з расійскімі партнёрамі. Асабліва спрыяльным выдаўся мінулы год. Раней працавалі і з іншымі краінамі СНД – напрыклад, Казахстанам, Арменіяй, Грузіяй. Летась кан’юнктура цэн склалася такім чынам, што расійскі рынак, які ніколі не пакідалі, быў самым прывабным з усіх магчымых. Экспартныя пастаўкі масла і сухога абястлушчанага малака ў Расію дасягнулі 60,6 працэнта аб’ёмаў прадукцыі завода. Атрымалі 15 мільёнаў долараў, што больш па тых жа артыкулах эскпарту, згодна са звесткамі аддзела эканомікі, чым на ААТ “Палессеэлектрамаш” (8) і “Спецжалезабетон” (4,3), ПУВП “Вікторыя” (3 мільёны).

Найбольш плённа працуем з аптовым пакупніком, якім з’яўляецца Ніжагародскі тлушчавы камбінат. Праўда, з пачатку гэтага года аб’ёмы паставак масла крыху знізіліся. Гэта тлумачыцца тым, што ў халодны перыяд нашы партнёры імкнуцца рэалізаваць прадукты з расліннымі дабаўкамі, якія плавяцца пры тэмпературы 10-15 градусаў С. Калі пацяплее, зноў будзе запатрабавана наша натуральная прадукцыя – яе не пагаршаюць ніякія надвор’евыя ўмовы. Да таго ж, дакладна ведаем, што летась з-за недахопу масла ў Расіі не быў закладзены дзяржаўны рэсурс. Так што сёлета з мэтай насычэння складоў аб’ёмы паставак, безумоўна, будуць павялічаны.

Узаемавыгаднае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй дазваляе стабілізаваць вытворчасць прадпрыемства. Цэльнамалочная прадукцыя, якая рэалізуецца праз нашы гандлёвыя кропкі, з’яўляецца сацыяльна-значнай. Фіксіраваныя цэны на малако, тварог, смятану вызначае Міністэрства эканомікі. Летась страты толькі па гэтых відах тавараў склалі больш як мільярд рублёў. Выгадны экспарт спрыяе прыбытковасці вытворчага працэсу, а значыць – паляпшэнню дабрабыту калектыву, кожнага працаўніка, іх сем’яў.

Кантакты з расійскімі партнёрамі вызначаюцца ўзаемным даверам, надзейнасцю, стабільнасцю. Па-іншаму і быць не можа сярод двух народаў, вельмі блізкіх па мове, вераспавяданню, ментальнасці, агульнай гісторыі, у якой хапала і супярэчанняў, але заўсёды пераважала ўзаемаразуменне. Хочацца спадзявацца, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі вытрымае выпрабаванні часам, рознагалоссем у дробязных пытаннях, захаваўшы галоўнае – еднасць палітычных поглядаў на развіццё грамадства, сусветнае ўладкаванне, інтэграцыю. І дапаможа ў гэтым эканамічны падмурак, які складваўся ў няпросты час разбурэння вялікай дзяржавы, але цяпер, на мой погляд, здольны вытрымаць самыя непрадбачаныя крызісныя з’явы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть