ПЕРАМОГА!

Дзяржаўны гімн Беларусі адзначыў адкрыццё мітынгу ля помніка воіну-вызваліцелю ў Мікашэвічах.

Былых салдатаў і партызан, працаўнікоў тылу і ўсіх, хто мужнасцю і адвагай набліжалі гэтую доўгачаканую падзею віталі старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч, дырэктар ААТ «Спецжалезабетон» Васіль Басевіч, айцец Стэфан з храма Нараджэння Хрысціцеля Іаана Прадцечы. Захаваць светлую памяць аб ратных і працоўных подзвігах бацькоў, дзедаў і прадзедаў заклікалі намеснік старшыні райвыканкама Валерый Юнчыц, .кіраўнік гарадской арганізацыі ветэранаў вайны і працы Аляксандр Вараной, намеснік генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» па ідэалагічнай работе, кадрах і сацыяльных пытаннях Анатоль Кустрэй. Ад імя моладзі падзякавала старэйшаму пакаленню за мірнае існаванне вучаніца СШ №2 Юлія Ліфянцова.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. Найбольш важныя і кровапралітныя моманты зацяжной вайны нагадалі тэатралізаваныя сцэны на аўтамашынах: у іх пастаноўцы ўдзельнічалі працаўнікі «Спецжалезабетона», «Граніта», аўтапарка №6, леспрамгаса, ЖКГ, рачнога порта, Мікашэвіцкага РГП і станцыі Сітніца.

Пасля ўскладання кветак і вянкоў да падножжа помніка воіну-вызваліцелю, прагучала некалькі зброевых залпаў у гонар Дня Перамогі. Выдатным падарункам для гараджан усіх узростаў сталі артысты з пінскай гімназіі №3: юныя танцоры і вакалісты дзіцячага ўзорнага духавага аркестра разгарнулі забаўляльную праграму на плошчы імя В.З. Каржа. А лёгкаатлетычная эстафета, у якой перамаглі аўтатранспартнікі РУВП «Граніт», вучні СШ №№ 1 і 3, перамясцілі святкаванне тэрыторыю на лесапарка.

Наталля ІГНАТОВІЧ. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть