ПЕРАПРАВА-ПЕРАПРАВА: бераг левы, бераг правы…


Гэтага дня жыхары Лунінеччыны і Століншчыны чакалі даўно. Берагі Прыпяці цяпер звязвае паромная пераправа.
Аб важнасці падзеі гаварылі старшыні Лунінецкага райвыканкама Васіль Агіевіч і Столінскага – Рыгор Пратасавіцкі. Генеральны дырэктар УЭСП “Днепра-бугскі водны шлях” Мікалай Кацецкі перадаў сувенірны выратавальны круг начальніку ДРБУ-101 Аляксандру Трухнову, адзначыўшы, што цяпер дарожнікі Лунінеччыны ўзялі на свой баланс і частку воднай прасторы.
Уручаны каравай, чырвоная стужка перарэзана на лунінецкім баку. Прадстаўнікі ўлады і працоўных калектываў ступілі на паром, каб пераправіцца на Століншчыну, павітацца з суседзямі-землякамі. Святочнасць мерапрыемству надавалі выступленні мажарэтак і духавога аркестра ГДК, спевы і танцы народнага аматар-скага аб’яднання “Світанак” Дзятлавіцкага ЦСДК.
Паром накіраваўся ў свой першы рэйс. Цяпер ён працуе бясплатна ў штатным рэжыме з 7.00 да 17.00. У пачатку кожнай га-дзіны адпраўляецца з Лунінецкага боку, праз 30 хвілін – са Столінскага. Шлях лунін-чан і столінцаў да сваякоў ці на месца працы цяпер будзе значна карацейшым!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть