ПЕРШЫ ЧЭМПІЯНАТ

МІНІ-ФУТБОЛ
Матчамі ў Мікашэвічах і Светлагорску ў мінулую суботу стартаваў першы маладзёжны чэмпіянат краіны па міні-футболе.
Пасля таго, як ад удзелу адмовіліся “Дарожнік” і “Нёман”, у турніры засталося 6 каманд. Імя чэмпіёна стане вядомым пасля паядынкаў, якія пройдуць у два кругі. Прыемна, што аўтарам першага мяча чэмпіянату стаў Ілья Карпінскі з мікашэвіцкага “Граніта”.
Аднак, нягледзячы на тое, што “гранітаўцы” адкрылі лік у дамашнім матчы з “Барысаў-900-БГПК”, аднак утрымаць перавагу не ўдалося – 4:6.
У гаспадароў вызначыліся Ілья Карпінскі, Міхаіл Шабан (2) і Яўген Пашкевіч.
Аднак, уся барацьба наперадзе. Спадзяемся, маладыя спартсмены яшчэ здолеюць сябе праявіць з лепшага боку.
ФУТБОЛ
УПЭЎНЕНАЯ ГУЛЬНЯ
Сонечнае надвор’е мінулай суботы прыцягнула на стадыён “Палессе” сапраўдных аматараў спорту, дзе “Граніт” прымаў “Полацк”.

Першыя дваццаць хвілін вялася роўная барацьба. Аднак, мяркуючы па частых вуглавых каля варот гасцей, можна сказаць, што невялікая перавага мікашэвіцкай каманды адчувалася. І пазней яна стала відавочнай і ўвасобілася ў забітыя мячы. На 22-ой хвіліне вызначыўся Дзмітрый Ігнаценка. Яшчэ праз 10 хвілін у вароты палатчан гол забіў Дзмітрый Бутрам’еў. Госці адыгралі адзін мяч. Зрабіў гэта з пенальці Ігар Халадкоў. 2:1 – чарговая перамога “гранітаўцаў”.
У суботу, 27 кастрычніка, “Граніт” згуляе ў Светлагорску з “Хімікам”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть