ПРАГРАМА СТАРТУЕ ў новым годзе

Аб гэтым на пасяджэнні сумеснай калегіі МНС Беларусі і Расіі паведаміў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
Агульнасць і складанасць праблем, якія выкліканы катастрофай на ЧАЭС, паслужылі перадумовай для аб’яднання фінансавых магчымасцей, арганізацыйнага вопыту, навукова-практычнага патэнцыялу дзвюх краін. Дзякуючы рэалізацыі трох папярэдніх праграм Саюзнай дзяржавы, стала магчымым вырашэнне многіх задач па пераадоленню наступстваў Чарнобыля.
Распрацоўка новай саюзнай праграмы, на якую плануецца выдзеліць каля 1,8 мільярда расійскіх рублёў, завяршаецца. Праведзены ўстаноўлены парадак узгаднення ў Беларусі, на апошніх этапах гэта працэдура – у Расіі. Усе сродкі пойдуць на рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па некалькіх напрамках.
На падставе паглыблення спецыялізацыі і кааперацыі расійскіх і беларускіх цэнтраў аховы здароўя, праду-гледжваецца прымяненне перадавых тэхналогій аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, пацярпеўшым ад катастрофы на ЧАЭС. Будуць укаранёны новыя падыходы і стандарты да рэабілітацыі і аздараўлення дзяцей, якія пражываюць на забруджаных радые-нуклідамі тэрыторый.
У сферы радыяцыйнай абароны мяркуецца стварэнне адзінай сістэмы радыяцыйнага кантролю і маніторынгу, сумесныя радыяцыйна-дазіметрычныя абследаванні насельніцтва, распрацоўка і ўкараненне новых спосабаў зніжэння паступлення радыенуклідаў у сельгаспрадукцыю. Немалаважным напрамкам праграмы з’яўляецца выпрацоўка і рэа-лізацыя стратэгіі кіравання тэрыторыямі, што выведзены з гаспадарчага абароту з-за высокага ўзроўню забруджання. 
Сучасная постчарнобыльская сітуацыя патрабавала ажыццяўлення агульнай асветнай і сацыяльна-рэабілітацыйнай палітыкі Беларусі і Расіі з апорай на створаныя ў рамках папярэдніх праграм інфармацыйныя структуры. 
Адно з патрабаванняў будучай праграмы – “Удасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння МНС Расіі і МНС Беларусі пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях”. Першыя крокі да яго рэалізацыі ўжо зроблены. Сярод пытанняў, што абмяркоўваліся на пасяджэнні калегіі, былі: абмен вопытам у сферы гарантавання бяспекі насельніцтва (асабліва дзяцей) і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, правядзенне выратавальных і гуманітарных аперацый за мяжой, аказанне псіхалагічнай дапамогі. 
Летась атрад “Цэнтраспас” МНС Расіі атэставаны па патрабаваннях міжнародных стандартаў. Цяпер яго спецыялісты дапамагаюць беларускім выратавальнікам дасягнуць гэтай мэты. Складзены графік і вызначаны тэрміны атэстацыі. Кіраўнік МНС РФ Уладзімір Пучкоў адзначыў цеснае супрацоўніцтва беларускага і расійскага ведамстваў і падкрэсліў, што пытанні бяспекі жыццядзейнасці грамадзян Расіі І Беларусі павінны вырашацца на якасна новым узроўні.
Па матэрыялах Беларускага аддзялення Расійска-Беларускага інфармацыйнага цэнтра.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть