Пачастунак на тры мільёны

У бабулі Ганны апошнім часам з пенсіі невялікія грошы пачалі заставацца. Вырашыла, што трэба дзеткам і ўнукам дапамагчы, стала збіраць. Не б скарыстацца паслугамі аднаго з банкаў, дык яна палічыла, што дома спакайней трымаць. А каб сусед Васіль, які час ад часу дапамагаў па гаспадарцы, не знайшоў ды не прапіў – загортвала ў газету і хавала за шафай.
Аднаго разу ўнукі наведаліся ў госці да старой. Безумоўна, самы час даць на гас-цінцы. Пайшла Ганна ў спальню да сваёй схованкі… Рукой мац – няма нічога. Яшчэ раз – тая ж карціна. Расхвалявалася, але выгляду не падала…
На наступны дзень з самага ранку адправілася да ўчастковага, расказала ўсё Пятровічу, заяву напісала. Прыйшлі, паглядзелі – сапраўды няма. Пятровіч заўсёды пільнасцю вызначаўся – невялічкую дзірачку ў падлозе заўважыў. Адцягнулі шафу, адарвалі дзве палавіцы і… знайшлі грошы. Праўда, грашамі іх цяжка было назваць – так, шматочкі. Аказваецца, у доме “прыгрэліся” мышы. Яны ж і панадзіліся за фінансавымі “ласункамі”: ледзь не тры мільёны рублёў нацягалі сабе пад падлогу.
Участковы ж параіў звярнуцца ў банк і занесці рэшткі грошай, а раптам не ўсё прапала. Гісторыя завяршылася проста цудоўна! Мышы добра пагрызлі купюры, аднак нумары засталіся цэлымі, таму ўсе грошы замянілі на новыя… Толькі на будучае параілі рахунак ад-крыць і там захоўваць. Бабуля Ганна так і паступіла. Цяпер 
працэнты             аддае малым на ласункі.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть