Падарунак ПАЭТУ

Адна з самых актыўных пазаштатных аўтараў “ЛН” Наталля Казанкова пачала сваё супрацоўніцтва з “раёнкай” у час працы дырэктарам краязнаўчага музея. Прыгадаўшы факт тагачаснай гісторыі, Наталля Іванаўна раіць усім лунінчанам своечасова дзяліцца з газетай навінамі і цікавымі звесткамі.   
У кожным доме ёсць рэчы, якія з цягам часу становяцца сямейнымі рэліквіямі. Адной з іх называю кнігу Максіма Танка з яго аўтографам.
Калі паэт наведваў Лунінец як кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР, на жаль, была ў камандзіроўцы. Толькі пасля пачула шмат уражваючых водгукаў ад удзельнікаў сустрэчы на заводзе электрарухавікоў. Знаёмыя гаварылі, які абаяльны Максім Іванавіч, які просты і шчыры ў зносінах з людзьмі. Вырашыла папрасіць паэта па-дзяліцца якім-небудзь матэрыялам, што стане экспанатам у ствараемай экспазіцыі. Падумала, што мая просьба будзе выглядаць больш пераканаўча, калі да ліста прыкладу падарунак. Кіраўнік гуртка тагачаснага Дома піянераў Ірына Макарава разам са сваімі выхаванцамі вырабіла некалькі мяккіх цацак па ілюстрацыях казак Максіма Танка. Лепш атрымалася вялікае зялёнае жабяня. Калісьці каля нашай школы быў фантан з жабкамі, таму гэтыя істоты і выклікаюць у мяне асаблівае пачуццё. 
Юныя і дарослыя лунінчане з нецярпеннем чакалі адказу. І былі па вартасці ўзнагароджаны! Максім Іванавіч даслаў цёплы ліст з падзякай, асабліва за цацкі, што вельмі спадабаліся яго ўнукам. У пасылцы былі і некалькі кніжак з аўтографамі не толькі музею, але і асабістымі – мне і Ірыне Георгіеўне.
З таго часу сачыла за творчасцю паэта, меўшага дачыненне да лунінецкай зямлі. Сёлета даведалася, што да 100-годдзя Мак-сіма Танка выданне “На камні, жалезе і золаце” змясціла ўспаміны і вершы, прысвечаныя юбі-ляру. Шкада, раней не прыгадала аб яго перапісцы з нашым горадам. Чакаю працягу гэтай гісторыі: а раптам унукі паэта ўспомняць пра наша жабяня?
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть