Прыходзьце на “СЯМЕЙНАЕ КІНО”!

У кінатэатры “Кастрычнік” пачынаецца акцыя: калі праглядзелі тры фільмы ў перыяд восені, у снежні запрашаецеся на бясплатны кінасеанс! Расказвае дырэктар раённай кінавідэасеткі Кацярына СУМАР:
– У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Лунінецкім райвыканкамам і Пінскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы пачынаем праект “Сямейнае кіно”. Памочнікі Благачыннага па місіянерскім і катэхізатарскім служэнні па Лунінецкай акрузе падабралі фільмы, якія нясуць маральна-выхаваўчае значэнне. Дэманстраваць іх будзем кожную нядзелю ў 15 гадзін. Кінастужкі, што ўвасабляюць высокую духоўнасць і паказваюць прыклады выйсця з цяжкіх жыццёвых сітуацый, прыцягнуць увагу розных узроставых катэгорый: як бабуль і дзедаў, так і мам і тат, дзяцей і ўнукаў. 
Тых, хто восенню тройчы наведае кінатэатр “Кастрычнік”, запрашаем на бясплатны кінасеанс 16 снежня, – напярэдадні Дня беларускага кіно. 
Чакаем гледачоў з пажаданнем ім светлых і высакародных пачуццяў, якія атрымаюць ад прагляду “Сямейнага кіно”. 
Праект стартуе таксама ў вельмі адметную нядзелю: 30 верасня адзначаецца дзень святых Веры, Надзеі, Любві і маці іх Софіі. Напярэдадні Дня пажылых лю-дзей у кінатэатр “Кастрычнік” запрашаем ветэранаў працы і ўсіх жадаючых, таму што старасць – агульная будучыня кожнага. 
Кінасеанс у нядзелю, 30 верасня, у 15 гадзін будзе бясплатным – як падарунак кінавідэасеткі пажылым людзям. 
Запісала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть