РЭКЛАМНЫ “СПАМ” НА СЛУПАХ

Не толькі сабакі спыняюцца каля кожнага слупа. Робяць
гэта і нелегальныя расклейшчыкі аб’яў, псуючы выгляд горада.

Пастаянна сутыкаючыся з наклейкамі ці лісткамі паперы на
слупах і будынках мы чамусьці не задумваемся, што гэта ў век тэхнічнага
прагрэсу не што іншае, як канстатацыя ўласнай безкультурнасці… Мы зачароўваемся
прыгажосцю еўрапейскіх гарадоў, іх архітэктурай і ўтульнасцю вуліц. Ніводнаму
еўрапейцу нават у галаву не прыйдзе купляць, прадаваць ці рэкламаваць свае
тавары і паслугі, расклейваючы шматкі паперы ў самых нечаканых месцах. Гэта не
эстэтычна! Да паслуг рэкламадаўцаў – газетныя старонкі, радыёперадачы,
інтэрнэт-сайты…

Еўрапейскія заканадаўцы даўно прынялі жорсткія меры па
барацьбе з “рэкламным вандалізмам”. Перш чым размясціць аб’яву, яе неабходна
ўзгадніць і аплаціць. Парушальнікам пагражаюць сур’ёзныя штрафы.

У нас жа пакуль усё інакш. На спецыяльна вызначаных для
размяшчэння рэклам тумбах і дошках – шмат вольнага месца, а бюджэт горада нясе
расходы на ачыстку ад незаконна развешаных на слупах аб’яў. Работа не прыносіць
жаданага эфекту – на наступны дзень ці праз некалькі зноў паяўляюцца лісткі
паперы з надрукаванымі ці напісанымі ад рукі тэкстамі. Такую практыку ўзялі
прыватныя прадпрымальнікі, а таксама, як не дзіўна, некаторыя дзяржаўныя
ўстановы.

Ачышчаць горад ад аб’яў трэба. Па-меншай меры, каб перад
гасцямі і будучымі пакаленнямі не было сорамна. Шкада толькі, што працэс, калі
адны клеяць, а другія – здзіраюць, не спыняецца. Можа карысна было б узяць на практыку
вопыт кубанцаў, якім надакучыў “рэкламны спам” на слупах. У Анапе чыноўнікі
перапісалі тэлефоны з вулічных улётак і з дапамогай спецыяльнай тэхнікі
паставілі тых, хто не плаціць за аб’явы, на аўтадазвон. Цяпер на гэтыя нумары
дазваніцца няма ніякай магчымасці. Тэлефон “надакучвае” да таго часу, пакуль
“рэкламшчык” не прыбярэ свае аб’явы і не паведаміць аб гэтым у адміністрацыю. А
пры першым тэлефанаванні робат-аўтаадказчык інфармуе “спамера” аб тым, што ён
робіць, мякка кажучы, непрыгожа. Магчыма тады гэты кругаварот аб’яў на слупах
завяршыўся б значна хутчэй.

Спадзяемся, што гараджане і прадстаўнікі ўстаноў
задумаюцца і стануць больш цывілізованымі, а наш горад ад таго – яшчэ больш
прыгожым і ўтульным!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть