РЫБАЛОЎНЫ АЗАРТ

уладарыў на спаборніцтвах, якія ўпершыню праведзены сярод работнікаў нашага калектыву.
З пажаданнямі ад родных: “Ні хваста, ні лускі” ўдзельнікі сабраліся каля вёскі Лахаўка на “другой шырокай канаве”. Аказваецца, гэта месца, шчодрае на карасёў, добра вядома рыбаловам-аматарам. І хутка яны наглядна дэманстравалі адзін аднаму рыбацкае шчасце. За вынікамі пільна сачыў галоўны суддзя спаборніцтваў – спортарганізатар Сяргей Хлуд. Ён і абвясціў пераможцаў. Сярод каманд самага вялікага ўлову дасягнулі прадстаўнікі цэха эксплуатацыі. Сярод асобных рыбаловаў першынстваваў машыніст-прыёмшчык Вячаслаў Тачко, ад якога нязначна адсталі слесар-рамонтнік Уладзімір Патрушаў і экіпіроўшчык Вячаслаў Крыльчук. Пераможцы і прызёры заахвочаны прэміямі.
Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец.   
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть