СУСТРЭНЕМСЯ ПРЫ СВЕЧКАХ…

«Гадзіна Зямлі» Пад такой назвай трэці год запар у Беларусі.

Сэнс акцыі ў тым, каб прадэманстраваць салідарнасць у клопаце аб праблемах глабальнага змянення клімату. Грамадзяне, установы, ведамствы ў вызначаны час адключаюць падсветку і асвятленне ў жылых дамах. На працягу гадзіны патанаюць у цемры Эйфелевая башня ў Парыжы, Тауэрскі мост і Букенгемскі палац у Лондане, оперны тэатр Сіднея, мост Залатыя вароты ў ЗША, шэраг культурна-гістарычных помнікаў Маскве і Санкт-Пецярбургу, Нацыянальная бібліятэка ў Мінску…

Летась у нашай краіне да мерапрыемства далучыліся 25 тысяч чалавек, якія выключылі на гадзіну святло ў дамах і кватэрах. Трэба адзначыць, што за час правядзення акцыі ў свеце не было зафіксавана ніводнага выпадку рэзкіх перападаў напружання ў электрасетках і выхаду са строю абсталяванне.

26 сакавіка з 20.30 да 21.30 запрашаем усіх беларусаў прадэманстраваць сваю салідарнасць і сустрэць вечар без выкарыстання электрычнага асвятлення, пры свечках, у крузе родных і блізкіх, або дружнай кампаніяй на адкрытым паветры.

(Больш падрабязная інфармацыя аб акцыі, фота і відэаматэрыялы – на сайце www.earthhour.org).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть