СВЕЖАЯ АГАРОДНІНА ЗІМОЙ І ЛЕТАМ

Два гады таму СВК “Дварэцкі” пачаў эксплуатацыю сучаснага агароднінасховішча, пабудаванага па Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі.

Першай культурай у ім стала цыбуля, якую пачалі захоўваць навалам. Аднак ад такой тэхналогіі хутка адмовіліся і сёння выкарыстоўваюць вялізныя скрыні. У камеры падтрымліваецца тэмпература ад 0 да -1 градуса.

На час наведвання агароднінасховішча вялізная камера здавалася паўпустой.

– З восені на захоўванне заклалі 146 тон цыбулі. Цяпер яе засталося 56 тон. Горкая на смак, але такая неабходная пры прыгатаванні шматклікіх страў, сёлёта яна карыстаецца вялікім попытам. Рэалізацыю вядзем пастаянна, – растлумачыла кладаўшчык Тамара Маліноўская. – Акрамя цыбулі захоўваем і іншую агародніну. Праўда, у другой камеры. Для бульбы, капусты і буракоў неабходны больш вільготны і цёплы мікраклімат. Тут ужо падтрымліваем тэмпературу ў межах +1 – 0 градусаў. Увільгатняем паветра з дапамогай апырсквальнікаў. За ўсім працэсам сочыць “аўтаматыка.” Восенню размясцілі 450 тон капусты, столькі ж сталовых буракоў і 520 тон бульбы. Памяшканне выкарысталі на поўную магутнасць.

На пасадзе Тамара Рыгораўна працуе больш як 15 год і добра памятае тыя часы, калі ўсю агародніну захоўвалі ў буртах. Не маючы магчымасці стварыць для яе пастаянную тэмпературу, здаралася, гублялі шмат прадукцыі. Цяпер жа ўмовы зусім іншыя. Уся прадукцыя пад кантролем. Паявілася магчымасць весці продаж і ў зімовы перыяд. Людзі не працуюць пад адкрытым небам, не церпяць ад ветру і холаду, калі затарваюць агародніну нават у моцныя маразы. Механізавалі і працэс пагрузкі. Маленькі вёрткі пагрузчык “Таёта” спраўляецца з гэтай работай у імгненне вока.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть