СВЯТЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ

Купаўцы
Вядучыя святочнай праграмы Алёна Баўкуновіч і Віктар Шацько пайменна ўспомнілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашызму і воінаў-інтэрнацыяналістаў. Асаблівыя словы ўшанавання былі адрасаваны былому вязню Анісіі Навіцкай і “афганцу” Рыгору Насковічу. Цёплай і шчырай удзячнасцю прыгадалі добрасумленную працу работ-нікаў сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі і паштовага аддзялення. Урачыстую нотку ў праграму ўнесла выступленне дэпутата, дырэктара Дзятлавіцкай СШ Аляксандра Баўкуновіча. Па добрай традыцыі не забыліся пра старажыла Кацярыну Брэзіну і немаўля Карыну Баўкуновіч, маладажонаў Іну і Леаніда Бусько, а таксама чалавека з залатымі рукамі Надзею Цяльпук. Не менш дружнымі апладысментамі павіталі матуль-гераінь, якіх у вёсцы нямала.
Выказваю сардэчную ўдзячнасць усім, хто дапамог стварыць сапраўднае свята, асабліва архітэктару Лунінца Канстанціну Навіцкаму, супрацоўніцы нашага клуба Валянціне Бусько, калектывам “Надзея” Кажан-Гарадоцкага ЦСДК і раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра.
Марына МАРКО, загадчыца сельскага клуба. 
Чэрабасава 
Пад дружныя апладысменты віншаванні і падарункі атрымалі доўгажыхаркі Чэрабасава Пелагея Янкевіч і Пелагея Захаркевіч. Традыцыйна адзначылі матуль, якія нарадзілі сёлета немаўлят, а самай маленькай дзяўчынцы – Дашы Міхайлоўскай – падарылі цацкі. Не засталіся без увагі і мнагадзетныя маці – Людміла Нагорная, Вераніка Куляшэвіч, Галіна Стрэчань, Валянціна Даніловіч. Прыемна было далучыцца і да асабістага свята. Сёлета ізумруднае вяселле адзначылі Мікалай і Валянціна Мацяюк. Дбайныя гаспадары. Такога гонару сёлета заслужылі  Георгій Лукашэвіч і Аляксандр Захарчук. Менавіта ў іх самыя дагледжаныя сядзібы. 
Разнастайным рэпертуарам парадавалі жыхароў удзельнікі народнага ансамбля песні “Сустрэча” Кажан-Гарадоцкай дзіцячай музычнай школы, а Ніна Піліпчук – задорнымі гумарэскамі. 
Асаблівая ўдзячнасць за фундатарскую падтрымку кіраўніку “Рэдзігерава-Агра” Дзмітрыю Малевічу і аднавяскоўцу Юрыю Арашкевічу.
Лідзія ПАНКЕВІЧ, дырэктар СДК.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть