“Схіляю ножку перад вамі, мадам!”

Такая жартаўлівая фраза адразу ўзнікла ў думках, калі ў лесе Лілія Канстанцінаўна Гоман сфатаграфавала грыб-прыгажун. Адзіная з дарослых, настаўніца СШ №4 прыняла ўдзел у конкурсе фотаработ і стала пераможцам, як і шэраг вучняў розных устаноў адукацыі раёна. Аб творчых спаборніцтвах, якія праводзяцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, расказала метадыст раённага цэнтра турызму і экскурсій дзяцей і моладзі Людміла КАРПОВІЧ:
“Зямля пад белымі крыламі”
– Раённы этап конкурсу фотаработ праводзіўся ва ўзроставых катэгорыях да 14-ці год і з 15-ці да 31 года, па напрамках: “Мы – беларусы”, “Рэкі і азёры”, “Пейзаж”, “Раслінны і жывёльны свет”. Мяркуючы па колькасці здымкаў, фота-аматары праявілі найбольшую цікавасць да дзвюх апошніх намінацый.
Падзячнымі лістамі адзначаны работы наступных удзельнікаў конкурсу: Алёны Чарнавокай і Карыны Сінкевіч (Сінкевіцкая СШ), Аляксандра Жука (Бродніцкая БШ), Дар’і Плугіной і Мікіты Бандаровіча (Мікашэвіцкая гімназія імя У. Нядзведскага), Мікалая Марозава (Любачынская СШ).
Дыпломы ІІІ ступені атрымалі работы Вольгі Раманчук (Лобчанская СШ), Васіля Кіслюка (Сінкевіцкая СШ), Цімура Каратышэў-скага (СШ №3 г. Мікашэвічы), Аляксандры Невядоўскай (ліцэй); ІІ – фота-здымкі Марыі Андрусевіч і Дар’і Заруцкай (СШ №3           г. Мікашэвічы), Андрэя Багданца (Лунінская СШ).
Пераможцамі, з узнагароджаннем Дыпломамі І ступені, прызнаны работы Рэгіны Стрэмоус і Крысціны Кіслюк (СШ №3 г. Мікашэвічы), Насці Багданец (Лунінская СШ), Віталя Баўкуновіча (Сінкевіцкая СШ).
“Бабулін куфэрак”
– Захоплена працавалі ліцэісты, якія падрыхтавалі работу “Бытавыя прадметы ў “Новай зямлі” Якуба Коласа як гістарычная спадчына беларусаў”, вучні Сінкевіцкай СШ, якія занатавалі вясельны абрад сваёй вёскі. Аб гэтым жа напісалі і юныя краязнаўцы Вялуцкай СШ. Яны прадставілі і другую работу – аб асаблівасцях быту вяскоўцаў. Але патрабаванням творчага конкурсу адпавядалі толькі дзве працы.
Дыпломам ІІ ступені адзначаны “Асаблівасці нацыянальнага жаночага касцюма Лунінецкага раёна”, што выканалі школьнікі СШ №3 г. Лунінца. 
Пераможцам раённага этапа прызнаны “Жаночы касцюм дзятлаўскага строю ў пачатку ХХ стагоддзя” Люшчанскай яслі-сад-БШ з узнагародай Дыпломам І ступені. 
Лепшыя фотаздымкі і творчыя работы накіраваны на рэспубліканскі конкурс.
Запісала Таццяна Канапацкая.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть