ТВОРЧАСЦЬ І ДУХОЎНАСЦЬ

 спалучаюць у сабе канцэртныя праграмы самадзейных артыстаў гарадскога Дома культуры, якія сваімі выступленнямі радуюць вясковых жыхароў у нядзельныя дні.

Чарговыя раённыя “гастролі” адбыліся ў СДК в. Вялікія Чучавічы і яслі-сад-БШ в. Люшча. Удзельнікі хору ветэранаў вайны і працы (кіраўнік Аксана Коўка) выконвалі народныя песні, чыталі вершы і байкі, у тым ліку Пётр Богдан – уласныя. Фальклорны ансамбль “Крынічанька” на чале з Валянцінай Коваль уразіў прыгожымі нацыянальнымі касцюмамі і пранікнёнымі спевамі. Разам з канцэртамі праводзіліся выязныя выставы старажытных ікон з фондаў краязнаўчага музея.

У кнізе водгукаў нашай мабільнай установы культуры паявіліся новыя ўдзячныя запісы з пажаданнямі плённых поспехаў творчым землякам.

Таццяна КАХОВІЧ, загадчык атаклуба.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть