У ДОБРЫ ШЛЯХ, СЯБРЫ!

Гарадскі парад выпускнікоў сабраў сотні гледачоў. Бацькі прыйшлі паздяліць радасць са сваімі дзецьмі, якія атрымлівалі атэстаты сталасці. Хтосьці – падтрымаць выхаванцаў, даць апошнія настаўленні перад стартам у дарослае жыццё. Іншыя – проста палюбавацца ўчарашнімі школьнікамі, якія ператварыліся ў грацыёзных прыгажунь і пасталелых юнакоў. 
Сёлета сцены трох школ  і гімназіі імя У. Нядзведскага пакінулі 142 старшакласнікі.  З заканчэннем вучобы павіншаваў старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч. Ад імя мам і тат да педагогаў звярнулася Ларыса Ляшкевіч з удзячнасцю за самаадданасць, цярпенне, напорыстасць. Да шчырых слоў далучыўся Дзмітрый Пракаповіч. Сяброўскі наказ нагадваў зварот да вучняў намесніка па выхаваўчай рабоце СШ №3 Алены Саўчук. 
Цяплом і пяшчотай было прасякнута прывітанне загадчыцы раённага метадычнага  кабінета аддзела адукацыі Антаніны Базык. Яна ўручыла граматы настаўнікам Лідзіі Кіслюк (гімназія), Ірыне Бездарогавай (СШ №1),  Святлане Патурай (СШ №2) і Галіне Шуляк (СШ №3). Гэтыя спецыялісты, паводле галасавання вучняў 11-ых класаў,  прызнаны лепшымі.
Паўзы паміж выступленнямі запаўнялі  песні і танцы  ў выкананні Сняжаны Міхнавец, Рамана Ляшкевіча, Арцёма Уса і іншых дзяцей.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть