У НОВЫ ГОД – ЗА НОВЫМІ ПОСПЕХАМІ

Напярэдадні Дня міласэрнасці члены раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку падвялі вынікі работы.

Са змястоўнай справаздачы пачаў сваё выступленне старшыня Іван Баўкуновіч. Ён расказаў, што на ўліку састаяць 134 члены таварыства, за 15-цю замацаваны сацыяльныя работнікі. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі не сядзяць на месцы. Разам ладзяць экскурсіі, праводзяць шашачныя турніры і канцэрты, з якімі не раз выязджалі ў раён і вобласць. Праведзена навучанне па карыстанню пластыкавымі картачкамі, аказваецца матэрыяльная дапамога на аперацыі, не застаюцца без увагі імяннінікі і юбіляры. Іван Фёдаравіч падзякаваў фундатарам: старшыням райспажыўтаварыства – Максіму Сумару, планіровачна-праектнага аддзела архітэктуры Мікалаю Макарэвічу, прадпрымальнікам Міхаілу Шкуту і Уладзіміру Караваевічу. Ганаровая госця – страшыня абласной арганізацыі Ірына Юрэня заклікала не сядзець на месцы, бо важна жыць поўна, тым больш, што сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі столькі талентаў. Вышэйшыя ўзнагароды раёна самым актыўным і заўзятым уручылі старшыня райсавета дэпутатаў Віталь Адзішчаў і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Аксёнава. Цёплыя словы адрасавала ўдзельнікам мерапрыемства і прадставіла выставу работ, якія выканалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, загадчыцца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Лідзія Чыжакова. Віншавалі таксама і сёлетніх імяннінікаў, а да Міжнарожнага дня інвалідаў кожны атрымаў матэрыяльную дапамогу. Завяршылася сустрэча святочным канцэртам, які падрыхтавалі ўдзельнікі гурта “Палеская крыніца”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть