У ПІТОМНІКУ АДРАДЖАЮЦЦА ГАТУНКІ

Позняя вясна, пераўвільготненая глеба значна ўскладнілі сёлетнюю пасяўную. На Палескай станцыі бадай што не было ні аднаго поля, куды б можна было “ўлезці” пасяўным экіпажам без суправаджэння тэхнікі, якая дапамагала выцягваць іх з грузкага торфу. Тым не менш, збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеялі ў спрыяльны тэрмін. Пасля цёплых дзён яны ўжо радуюць дружнымі ўсходамі.

Грузкае поле надавала праблем і бульбаводам. Як і летась, пад “другі хлеб” у гаспадарцы адведзена 200-гектарная плошча, 20 з іх занялі пітомнікі размнажэння. Работы тут вяліся пад наглядам агранома Віктара Палынкевіча. На сваім месцы была і загадчыца лабараборыі мікракланальнага размнажэння клубняў Алена Яворская. Яна не толькі кантралявала, але і прымала непасрэдны ўдзел у самім працэсе. У прыватнасці, рыхтавала раствор для пратручвання насеннага матэрыялу:

– Асаблівасцей у пасадцы клубняў у пітомніку няма. Розніца толькі ў насенні, для сортаабнаўлення выкарыстоўваем арыгінальнае. Усяго на станцыі вырошчваем 12 гатункаў бульбы, сярод якіх “ласунак”, “дзіна”, “дэльфін”, “аксаміт”, “скарб”, “здабытак”, “моллі”. Усе яны розныя як па смакавых якасцях, так і па тэрмінах выспявання. А тое, што працэс пасадкі працуючых побач двух саджалак розніца, залежыць ад канструкцыі апошніх. Галандская, якой кіруе Вячаслаў Гарагляд, сама нарэзвае грэбні і клубні пратручвае. Гэтага, на жаль “не ўмее” наша айчынная, з якой працуе Дзмітрый Паўлюкевіч. Вось і даводзіцца абясшкоджваць насенны матэрыял уручную. Разведзены прэпарат “Агравіталь, КС” заліваем прама ў бункер з клубнямі. Такая апрацоўка бульбы дапаможа ў далейшым справіцца ёй са шматлікімі хваробамі і шкоднікамі. Праз некаторы час як і ўсюды правядзем сляпое акучванне, зробім некалькі відавых праполак… 

Галіна КУЧЭЙКА. Фота аўтара.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть