УСПОМНІМ УСІХ ПАЙМЕННА…

Ідзе рэканструкцыя Кургана Бессмяротнасці ва ўрочышчы Баханова, што ў час акупацыі было  месцам масавых расстрэлаў жыхароў раёна… 
Згодна з Актам Лунінецкай раённай камісіі садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па расследаванню і ўстанаўленню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў ад 10 красавіка 1945 года, тут знішчана “805 чалавек мірных жыхароў, у тым ліку 336 жанчын і 205 дзяцей…”.
На падставе сведчанняў сваякоў, дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і аддзела ЗАГС райвыканкама, успамінаў відавочцаў устаноўлены на гэты час некаторыя прозвішчы ахвяр – жыхароў Лунінца:   
1. Акімачкінавы, Раіса,
2. Зоя;
3. Бернаты, Вераніка Майсееўна, 37 год, 
4. яе трое дзяцей: Георгій, 5 год,
5. Галіна, 4 гады, 
6. Валянціна, 1 год. За-біты пасля верасня 1942-га;
7. Грыцэвічы, Мікалай Паўлавіч, 72 гады,
8. яго жонка Ганна Карпаўна, 68 год. Забіты 10.08.1943; 
9. Дзяміды, Канстанцін Сямёнавіч, 41 год, 
10. яго жонка Вольга Іосі-фаўна, 36 год,
11. іх трое дзяцей: Аляксандр, 14 год,
12. Іраіда, 12 год,
13. Тамара, 7 год. Забіты 9.05.1944;
14. Дзямідаў Аляксей Іванавіч, 32 гады. Забіты 14.09.1943;
15. Жук Ігнат Сцяпанавіч, 44 гады, сувязны атрада “За Радзіму”. Забіты 31.10.1943;
16. Кароль, Харыціна Васільеўна, 73 гады, 
17. яе сын Васіль Паўлавіч, 45 год, 
18. яго жонка Соф’я Антонаўна, 41 год,
19. іх пяцёра дзяцей: Уладзімір, 21 год, 
20. Іван, 22 гады, 
21. Мікалай, 17 год, 
22. Вера, 4 гады,
23. Павел, 23 гады, сувязны атрада “За Радзіму”,
24. яго жонка Алена Мікітаўна (цяжарная), 20 год. Забіты 21.09.1943;
25. Міханы, Аляксандр Мікалаевіч, 71 год,
26. яго жонка Сцепаніда Восіпаўна, 64 гады. За-біты 9.05.1944; 
27. Пінхасовіч Гершан Мойшавіч, 56 год. Забіты 15.11.1942;
28. Пнеўскі Сяргей Іванавіч, 39 год,
29. яго прыёмны сын Кіпцэвіч Іван, 20 год. Забіты ў 1943;
30. Сіневічы, Антон Валяр’янавіч, 59 год,  
31. яго жонка Серафіма Ільінічна, 55 год. Забіты 21.09.1943;
32. Сухаўрэбавы, Аляксандра, каля 40 год,
33. яе дачка, 4 гады;
34. Сяргейчыкі, Гаўрыла Міхеевіч, 47 год, сувязны атрада “За Радзіму”,
35. яго жонка Крысціна Васільеўна, 45 год. Забіты 25.05.1944; 
36. Чыпулісы, Фёдар,
37. яго жонка Ганна,
38. іх двое дзяцей: Людміла,
39. Ірына;
40. ШырчАнка Мікалай Міхайлавіч, 36 год, чыгуначны абходчык, узнагароджаны ордэнам Леніна. Забіты ў жніўні 1941-га.
Вядома, што на Баханова загінулі і многія вяскоўцы. Аб сваіх бацьках паведамілі некаторыя старажылы. Фашысты расстралялі Майсея Фёдаравіча Мельянца і яшчэ 22 савецкіх актывістаў з вёскі Лунін, сувязную партызанскага атрада “За Радзіму” Любоў Данілаўну Вячорка – жонку свяшчэнніка з Бастыні. 
Чакаем водгукаў ад жыхароў раёна. Наш абавязак – увекавечыць на Кургане Бессмяротнасці імёны кожнай ахвяры фашызму, што выяўлены цяпер і яшчэ будуць знойдзены.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть