ВЕКТАР РАЗВІЦЦЯ КААПЕРАЦЫІ

У тым, што спажывецкая кааперацыя не стаіць на месцы, а ўпэўнена крочыць
наперад, сведчыць будаўніцтва і рэканструкцыя гандлёвых кропак. Здаецца, зусім
нядаўна ў Лунінцы адкрылі новы прамысловы магазін “Заходні” і піцэрыю, як зноў
– урачыстасць. На гэты раз пасля рэканструкцыі расчыніў дзверы магазін тавараў
паўсядзённага попыту ў Язвінках.

Аб важнасці падзеі сведчыў удзел
у мерапрыемстве старшынь: райвыканкама – Васіля Агіевіча, Дварэцкага
сельвыканкама – Аляксандра Віднікевіча і праўлення райспажыўтаварыства –
Максіма Сумара, а таксама дырэктараў філіялаў.

Трапіць у лік першых
наведвальнікаў і пакупнікоў пажадалі многія жыхары Язвінак. Вітаючы вяскоўцаў,
Васіль Агіевіч павіншаваў іх з адметнай падзеяй, падкрэсліў, што сёння магазін
– гэта не проста аб’ект гандлю, дзе набываюць неабходныя тавары, але і месца
сустрэчы аднавяскоўцаў, дзе яны дзеляцца навінамі, радасцямі і горам… Кіраўнік
раёна выказаў удзячнасць кааператарам за іх плённую працу і ўклад у развіццё
вёскі, а таксама паляпшэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

Дырэктар філіяла
“Аптова-рознічнае аб’яднанне” Ніна Віцэнка ветліва запрасіла пакупнікоў
наведаць абноўлены магазін.

На першы погляд, ён вельмі
падобны на тыя, што ўжо дзейнічаюць: у Дрэбску, Бродніцы, Луніне, Бастыні…
Аднак, кіраўніцтва “Аптова-рознічнага аб’яднання” імкнецца кожны раз унесці
нешта новае ў афармленне. Зачароўваюць люстэркавыя вітрыны, дзе размешчана
бакалея і малочныя прадукты, маразільныя камеры з шырокім асартыментам рыбы і
мясных паўфабрыкатаў. Прыцягвае ўвагу разнастайнасць гаспадарчых тавараў і
мыючых сродкаў. Ёсць інструменты і нават невялікія агрэгаты для работ у садзе і
агародзе.

Жанчыны сталага ўзроўсту не
пераставалі дзякаваць кааператарам і будаўнікам за цудоўны падарунак. А
прадаўцы на чале з загадчыцай Валянцінай Коўшык будуць старацца рабіць усё
магчымае, каб задаволіць усе патрэбы вяскоўцаў і павялічыць тавараабарот. Гэтаму,
як лічаць дзяўчаты, будуць спрыяць акцыі, сістэма скідак і крэдыты.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть