“ВЫБАРЫ – ЗАЎСЁДЫ ЗНАМЯНАЛЬНАЯ ПАДЗЕЯ…”

Старшыня акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар РАФАЛОВІЧ:
23 верасня 2012 года пройдуць выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна рыхтуюцца да гэтай знамянальнай падзеі і на тэрыторыі Лунінецкай выбарчай акругі №13. Тут утвораны 55 участкаў для галасавання. Два з іх – закрытыя і размешчаны ва ўстановах аховы здароўя.
Участковыя камісіі паклапаці-ліся пра тое, каб правесці выбары на высокім арганізацыйным узроўні. Участкі для галасавання забяспечаны ўсімі неабходнымі атрыбутамі і ўжо гатовы прыняць першых наведвальнікаў: як вядома,18 верасня пачнецца датэрміновае галасаванне. Пачынаючы з гэтага дня, на ўчастках будзе наладжана дзяжурства членаў камісій. Датэрмінова прагаласаваць можна будзе да 22 верасня штодня з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Калі вы ведаеце, што ў дзень выбараў 23 верасня па той ці іншай прычыне не зможаце наведаць участак для галасавання, раім зрабіць гэта загадзя.
Зразумела, што асноўныя ўрачыстыя падзеі адбудуцца 23 верасня. У гэты дзень на ўсіх выбарчых участках (акрамя закрытых) будуць працаваць буфеты з шырокім асартыментам прадукцыі. На каўбасныя і кандытарскія вырабы, а таксама безалкагольныя напіткі ўстаноўлена мінімальная гандлёвая надбаўка.
Святочную атмасферу дапамогуць стварыць работнікі культуры. Нават у самых невялікіх населеных пунктах раёна пройдуць канцэрты самадзейных артыстаў, дзіцячых калектываў, будуць наладжаны выставы народнай творчасці. Мяркуецца, што ў гэты дзень на Лунінеччыне адбудзецца каля 40 канцэртаў разнастайных творчых калектываў і асобных аматараў музычнага і песеннага мастацтва. Асобнай старонкай мерапрыемстваў, прымеркаваных да прыкметнай палітычнай падзеі, стануць спартыўныя спаборніцтвы.
Акрамя гэтага, 23 верасня з 10 да 14 гадзін на выбарчых участках, размешчаных у памяшканнях клуба чыгуначнікаў і спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай  школы алімпійскага рэзерву будуць працаваць кансультацыйныя пункты, дзе можна атрымаць тлумачэнні па маёмаснаму падатковаму заканадаўству.
З асаблівым пачуццём чакаюць на выбарчых участках тых, хто будзе галасаваць упершыню. Члены камісій ад РГА “Белая Русь” і БРСМ паклапаціліся пра невялікія падарункі і суве-ніры для 18-гадовых юнакоў і дзяўчат.
Не памылюся, калі скажу, што для многіх землякоў выбары – гэта свята, у ходзе якога людзі будуць старацца змястоўна адпачыць. Мы пастараемся зрабіць гэты адпачынак камфортным і спакойным.
Аднак няварта забываць, што папярэднічаць яму павінна дакладнае і выразнае праяўленне волі выбаршчыкаў – вас, паважаныя землякі. У спакойнай абстаноўцы вы зможаце азнаёміцца са звесткамі пра кожнага з кандыдатаў, узважыць усе “за” і “супраць” і свядома аддаць свой голас за найбольш годнага і сур’ёзнага прэтэндэнта на дэпутацкі мандат. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть