ВЫНІКІ РУПЛІВАЙ ПРАЦЫ

“Хлеб – усяму галава”… Не раз чулі мы гэту прымаўку, але нават не задумваемся, колькі сіл і любві, энергіі і ўмення патрэбна, каб духмяны бохан быў на стале ў кожным доме. Нават надвор’е, якое не радуе сваёй “паслухмянасцю і стабільнасцю” не перашкодзіла своечасова сабраць ураджай. Таму гаспадаркі з ахвотай і задавальненнем ладзяць “Дажынкі”, ушаноўваючы сваіх хлебаробаў. Прайшлі яны і ў СВК “Новае Палессе”.

Ідэолаг Кацярына Ермалёнак уручыла старшыні гаспадаркі Віталю Ермалёнку сноп як сімвал удачнага завяршэння жніва. Шчырыя словы падмацаваліся цудоўнымі спевамі кіраўніка ансамбля народнай песні “Сустрэча” Віктара Валынчыца з Кажан-Гарадка.

Старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева і в.а. першага сакратара райкама БРСМ Сяргей Молчан уручылі памятныя сувеніры, падзячныя лісты, а таксама футболкі і кепкі з лагатыпамі сямейнаму экіпажу Міхаіла і Яўгена Кудрэвічаў, маладзёжнаму – Васілю Дземідзюку і Уладзіміру Крукаўцу, вадзіцелю Дзмітрыю Шэўчыку і камбайнеру Багдану Сідаруку. Каштоўныя падарункі ад СВК таксама атрымалі сямейны экіпаж Дзмітрыя і Дзяніса Дзякаў і вадзіцелі Іван і Васіль Лусевічы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть