ВЫЗНАЧАНЫ КВОТЫ ЎПАЎНАВАЖАНЫХ

Адбылося пасяджэнне раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню IV Усебеларускага народнага сходу, які мае адбыцца ў Мінску 6-7 снежня.
Члены аргкамітэта пад кіраўніцтвам Віктара Рафаловіча абмеркавалі квоты ўпаўнаважаных ад працоўных калектываў на раённы сход. Вырашана, што ўдзел у ім прымуць па аднаму ўпаўнаважанаму: ад прамысловых калектываў – з колькасцю працуючых не менш як 100 чалавек; ад сельгаспрадпрыемстваў – з колькасцю працуючых не менш як 50 чалавек; ад грамадзян – з колькасцю не менш як 300 чалавек.


УСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД – ВОПЫТ ДЭМАКРАТЫІ
Такой была тэма чаргова дня інфармавання насельніцтва. Члены інфармацыйна-прапаганадысцкіх груп пабывалі ў калектывах РМЗ, райаграсервіса, хлебазавода, ПМК-19, Палескай станцыі, дзе расказалі, што на абмеркаванне народнага форуму будуць вынесены вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006-2010 гг. і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гг.
Выступаючыя прыгадалі знакавыя падзеі трох папярэдніх форумаў, спыніўшыся на ІІІ Усебеларускім сходзе, дзе прагучаў прэзідэнцкі тэзіс “Дзяржава для народа!”. Яскравымі сведчаннямі паступальнага развіцця сацыяльнай дзяржавы, якая дзейнічае на дабрабыт народа, стала мэтанакіраванае павышэнне пенсій; дзяржаўная падтрымка сямей, дзе выхоўваюцца дзеці, і дзяцей-сірат; клопат пра ветэранаў вайны і інвалідаў; сацыяльная абарона моладзі; кардынальнае павышэнню ўзроўня жыцця людзей. Такая палітыка не магла не адбіцца на велічыні даверу грамадзян Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Больш як 80 працэнтаў жыхароў Беларусі давяраюць свайму Прэзідэнту. Далей па ступені даверу ідуць урад (74 працэнты), парламент (73 працэнты), мясцовыя органы ўлады (70 працэнтаў).
Кожны з выступаючых расказаў таксама, якія паступальныя крокі ў сацыяльна-эканамічным развіцці зроблены ў нашым раёне.
Наталля АКСЁНАВА, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть