ХАЧУ ВЕДАЦЬ…

ЧАМУ Ў МАГАЗІНАХ ГАНДЛЮЮЦЬ ПРАДУКЦЫЯЙ З ГРАНІЧНЫМ ТЭРМІНАМ ПРЫГОДНАСЦІ?
Часта заходжу ў магазін “Дары Палесся” райспажыўтаварыства. Там нярэдка можна ўбачыць на вітрынах малочную прадукцыю, тэрмін прыгоднасці якой заканчваецца ў гэты ж дзень. Калі папросіш – выносяць больш свежую. Хіба так можна?

Адказвае старшыня праўлення райспажыўтаварыства Максім СУМАР:
– Малочная прадукцыя ААТ “Лунінецкі малочны завод” у магазіны філіяла “Харчтавары” райспажыўтаварыства  завозіцца строга ў адпаведнасці з графікам, узгодненым з прадпрыемствам. Захоўваць яе на складах няма сэнсу. Згодна з усімі правіламі і інструкцыямі, да продажу дапускаюцца толькі дабраякасныя тавары з такім разлікам, каб пакупнік мог выкарыстаць іх да заканчэння тэрміну прыгоднасці. Рэалізацыя малочнай прадукцыі з гранічным тэрмінам ужывання не з’яўляецца парушэннем гэтых правілаў.
ЦІ НАЛЕЖЫЦЬ СЫНУ АДТЭРМІНОЎКА АД СЛУЖБЫ?
Адна выхоўваю сыноў, муж памёр. Сёлета старэйшы закончыў ВНУ, і яму адразу ж уручылі павестку ў армію. А я так разлічвала, што ён пойдзе працаваць, і мне будзе крыху лягчэй у фінансавым плане. Магчыма, яму належыць адтэрміноўка ад службы ў арміі?

Адказвае ваенны камісар Уладзімір ЖУК:
– Артыкул 32 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу прадугледжвае ў наступных выпадках:
– па стану здароўя;
– для прадаўжэння адукацыі;
– па сямейных абставінах;
– для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей;
– у сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў;
– на падставе Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Па сямейных абставінах адтэрміноўка даецца грамадзянам, якія маюць непрацаздольных бацькоў ці іншых членаў сям’і, якія па заключэнню ўрачоў маюць патрэбу ў пабочнай дапамозе і доглядзе і не знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Умовай з’яўляецца і адсутнасць іншых асоб, пражываючых на тэрыторыі Беларусі і абавязаных клапаціцца пра гэтых блізкіх. Прычынай адтэрміноўкі можа стаць і цяжарнасць жонкі, наяўнасць жонкі і дзіцяці ва ўзросце да трох год, інваліднасць жонкі І і ІІ групы, наяўнасць дзіцяці-інваліда ці дзіцяці, якое выхоўваецца без маці, наяўнасць двух і болей дзяцей. Прэтэндаваць на адтэрміноўку можна і ў некаторых іншых выпадках, пра якія больш падрабязна варта даведацца, патэлефанаваўшы 2-23-92. Адназначна можна сказаць, што прызнанне сям’і няпоўнай ці малазабяспечанай не дае права на адтэрміноўку ад службы ў арміі. 
Показать больше

Похожие статьи

ХАЧУ ВЕДАЦЬ…

…ЯК З 1 ЛІПЕНЯ БУДУЦЬ АДПУСКАЦЦА ЛЕКАВЫЯ СРОДКІ?
Ці не павялічыць чэргі ў паліклініках новаўвядзенне, пры якім многія запатрабаваныя лякарствы, што раней свабодна можна было набыць у аптэках, будуць адпускаць па рэцэптах урачоў?
Алена ГРЫНЕВІЧ. г. Лунінец.

Адказвае галоўны ўрач установы аховы здароўя “Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца” Мікалай КОЧЫК:
– З 1 ліпеня 2012 года і сапраўды бу-дзе ўзмоцнены кантроль за водпускам рэцэптурных лекавых сродкаў. Варта адзначыць, што ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана больш як 5 тысяч найменняў лекавых сродкаў. Пераважная большасць іх – 60 працэнтаў – па-ранейшаму будуць прадавацца свабодна. Гэта, перш за ўсё, жарапаніжаючыя, абязбольваючыя, гіпатэн-зіўныя (паніжаючыя ціск), сардэчныя лекі, а таксама антыбіётыкі 1-га і 2-га пакаленняў. Без рэцэптаў можна будзе набыць і кантрацэптывы – бар’ерныя, спермацыдныя, гарманальныя экстранныя і асобныя нізкадазіраваныя прэпараты. Як бачыце, абмежаванняў для звычных лекавых сродкаў няма. А вось прэпараты, утрымліваючыя псіхатропныя, наркатычныя і моцна-дзеючыя рэчывы, якія прымяняюцца для лячэння эпілепсіі, псіхалагічнай ці фізічнай залежнасці, антыбіётыкі 3-га і 4-га пакаленняў, інсулін, гармоны, анаболікі, некаторыя гіпатэнзіўныя сродкі, а таксама лекі, прымяняемыя для лячэння анкалагічных захворванняў, будуць прадавацца па рэцэптах урачоў. Іншымі словамі, з свабоднага продажу ў аптэках выключаны прэпараты, бескантрольны прыём якіх можа прывесці да цяжкага пагаршэння здароўя.
Пералік рэцэптурных і безрэцэптурных лякарстваў будзе мець кожны ўрач і кожная аптэка. Акрамя гэтага, з ім можна азнаёміцца на сайце УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”  (www.lncrb.by) у раздзеле “Інфармацыя”.
Звяртаю ўвагу, што на некаторыя лякарствы для асобнай катэгорыі грамадзян (перш за ўсё, пацыентаў з хранічнымі захворваннямі) дазволена выпісваць рэцэпты тэрмінам да 6-ці месяцаў. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь абавязала ўрачоў стацыянараў, супрацоўнікаў спецыялізаваных навукова-практычных медыцынскіх устаноў, кафедр і прафесарска-кансультацыйных цэнтраў назначаць пацыентам, якія папраўлялі там здароўе ці атрымалі кансультацыю, лякарствы для далейшага амбулаторнага лячэння. Менавіта таму ёсць упэўненасць, што нова-ўвядзенне не выкліча непатрэбнага ажыятажу ў паліклініках на прыёмах да ўрачоў.
Показать больше

Похожие статьи

ХАЧУ ВЕДАЦЬ…

… ЧАМУ БЯРУЦЬ ПЛАТУ ЗА ВЫВАЗ СМЕЦЦЯ?
Пачынаючы з 2009 года, мне пастаянна выстаўляюць рахунак за вываз смецця. Але я ніякага дагавора з камунальнай службай не заключаў і паслугай гэтай не карыстаюся. Адкуль узялася запазычанасць у амаль 150 000 рублёў? Ці маю я права самастойна вывозіць смецце на звалку?
Іван ПІЛІПЦЭВІЧ. в. Лахаўка.

Адказвае в.а. дырэктара КУШВП ЖКГ “Мікашэвіцкая ЖКГ” Леанід БУТОРЫН:
– Згодна з правіламі добраўпарадкавання і санітарна-экалагічнага ўтрымання раёна, прадпрыемствы, установы, арганізацыі, грамадзяне і іншыя землекарыстальнікі, якія маюць у валоданні ці карыстанні зямельныя ўчасткі, абавязаны забяспечваць своечасовы збор з мэтай вывазу цвёрдых камунальных адходаў (бытавыя, будаўнічыя, буйнагабарытныя і іншыя адходы) з тэрыторыі домаўладанняў ва ўстаноўленыя месцы шляхам заключэння прамых дагавораў са спецыяльнымі прадпрыемствамі. За парушэнне патрабаванняў грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь. Згодна з п.58 Пастановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі РБ №13 ад 24.05.2004 г. “Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг”, спажыўцы абавязаны ўносіць у поўным аб’ёме належную плату за кожны месяц, які ідзе за справаздачным.
Ад рэдакцыі. Звычайна мы не каменціруем дакладныя і поўныя адказы спецыялістаў па тым ці іншым пытанні. Але “сметнікавая праблема” настолькі надакучыла, што вырашылі паспрабаваць расставіць кропкі над “і”. Перыядычна ўзнікае яна яшчэ і па той прычыне, што колькі часу таму, імкнучыся як мага больш домаўладанняў ахапіць арганізаваным вывазам смецця, гарсельвыканкамы прыступілі да павальнага заключэння дагавораў. Многія з іх так і засталіся падпісанымі толькі з аднаго боку – адміністрацыі прадпрыемстваў, якія займаюцца вывазам смецця. Да непасрэдных карыстальнікаў названай паслугай, здаралася, ход так і не дайшоў. А значыць, у сапраўднасці такіх дакументаў можна сумнявацца. Верагодна, так было і ў выпадку з І.І. Піліпцэвічам. Але ж пакінем гэта для суда, куды ўпаўне могуць звярнуцца прадстаўнікі камунальнай службы, калі вырашаць паспрабаваць спагнаць запазыку.
Справа ў іншым. Многія з жыхароў, усумніўшыся ў справядлівасці дзеянняў камунальнай службы, адмаўляюцца заключаць дагаворы на вываз смецця, заяўляючы, што ўпаўне могуць рабіць гэта самастойна. Балазе, санкцыянаваныя сметнікі ёсць каля кожнага населенага пункта. Але ж у тым і загвоздка, што спецыяльнымі дакументамі санітарнай службы дазвол на вываз смецця, а іншымі словамі – доступ на санкцыянаваныя сметнікі, маюць толькі спецыялізаваныя арганізацыі. Усе іншыя, у тым ліку і звычайныя грама-дзяне, закліканы карыстацца іх паслугамі. 
Усё гэта ўпаўне выканальна ў ідэале, калі сметнікі будуць агароджаны, а доступ туды даручаць кантраляваць спецыяльна выдзеленаму работніку. Менавіта такога падыходу павінна патрабаваць санітарная служба. Зразумела, што на вясковых санкцыянаваных міні-палігонах падобны парадак работы будзе ўстаноўлены няхутка. А значыць, доступ застаецца адкрытым, і дзякуй чалавеку, які давёз смецце сюды, а не выкінуў яго ў бліжэйшай пасадцы.
А вось з тых, хто, адмовіўшыся ад заключэння дагавору на вываз адходаў, трапіць у разрад парушальнікаў, спытваць, упэўнены, трэба больш строга. Прычым, не толькі камунальнікам ці санітарнай службе, але, перш за ўсё, вартавым правапарадку, якія з пачатку года за парушэнне санітарнага заканадаўства склалі ажно два (!) пратаколы на нядбайных жыхароў.
Показать больше

Похожие статьи

ХАЧУ ВЕДАЦЬ …

… ЧАМУ НЕ ЗАЛІЧЫЛІ Ў СТАЖ УВЕСЬ ЧАС РАБОТЫ?

Калі ў 2000 годзе выходзіў на заслужаны адпачынак, ва
ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прадставіў працоўную кніжку
з указаннем месцаў работы і стажу. Аднак чамусьці мне не залічылі адзін год,
калі працаваў у калгасе “40 год Кастрычніка” вадзіцелем. Запіс у працоўнай
кніжцы ёсць, а вось даведку аб колькасці працадзён у гаспадарцы даць не змаглі
– звесткі згубіліся. Мне 70 год, і яшчэ жывыя сведкі, якія могуць пацвердзіць,
што ў 1962 годзе я сапраўды працаваў у калгасе вадзіцелем. Дапамажыце аднавіць
справядлівасць.

Яўген Мігалевіч

в. Лутавень.

Адказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і
сацыяльная й абароне Ірына СЕМЯНЧЭНКА:

– Паважаны Яўген Іванавіч, у вашай працоўнай кніжцы і
сапраўды ёсць запіс аб прыёме на работу ў тагачасны калгас “40 год Кастрычніка”
у якасці шафёра з 30 снежня 1962 года. Зроблена яна на падставе рашэння
праўлення калгаса, якое адбылося ў гэты ж дзень. 30 лістапада 1964 года з
работы вы звольнены. Але справа ў тым, што згодна з артыкулам 51 Закона
Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” у стаж работы пры назначэнні
пенсіі залічваецца работа ў калгасе на падставе адпрацаваных за год працадзён
ці сум заработных плат. Менавіта гэтыя звесткі і не здолелі прадаставіць з
калгаса “40 год Кастрычніка”, калі туды мы зрабілі запыт. Згодна з даведкай
№47, выдадзенай 3 сакавіка 2000 года, членам калгаса вы з’яўляліся з 1964 года
і адпрацавалі 656, 32 працадня. Менавіта таму і залічылі ў працоўны стаж 9 месяцаў
– перыяд з 1 студзеня 1964 года па 30 верасня 1964.

Аднак, каб высветліць усе нюансы, зрабілі запыт у
занальны дзяржаўны архіў г. Пінска, адкуль атрымалі адказ, што звестак аб
прыёме на работу Я.І. Мігалевіча няма. Не знайшлі іх ў захоўваючыхся ў СП
“Аграграніт” кнігах уліку працы і заработнай платы калгаснікаў. Таму залічыць у
стаж работу ў 1962 годзе падстаў не маем.

Архіўная выпіска пратакола пасяджэння праўлення калгаса
“40 год Кастрычніка” №15 ад 15 ліпеня 1963 года, выдадзеная занальным архівам,
сведчыць, што вы прасілі прыняць на работу шафёрам-слесарам з 17 мая 1963 года.
З 17 мая вас зацвярдзілі на гэтай пасадзе. Пра тое, што вы былі членам калгаса
ў 1962 годзе, звестак няма. Перыяд з 17 мая па 31 снежня 1963 годаможа быць
залічаны ў стаж як работа па працоўнаму дагавору, але на памер пенсіі гэта не
паўплывае. У выпадку нязгоды можаце абскардзіць рашэнне ў камітэце па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне (г. Брэст, вул. Гогаля,71).

Ад рэдакцыі. Падобныя недарэчнасці, калі архіўныя звесткі
пра той ці іншы перыяд калгаснай дзейнасці не захаваліся, а людзі насамрэч
працавалі, нярэдкія ў наш час. І аднавіць справядлівасць усё-такі можна. Тым
больш, як піша сам Я.І. Мігалевіч, ёсць нямала сведкаў, якія працавалі побач і
могуць пацвердзіць факт работы Яўгена Іванавіча ў калгасе. Можна, вядома,
звярнуцца ў вышэйстаячую інстанцыю, але, на нашу думку, прасцей – прынесці
іскавую заяву аб устанаўленні факта атрымання заработнай платы за 1962 год у
суд. Скласці яе дапамогуць у юрыдычнай кансультацыі, якая знаходзцца па адрасе
г. Лунінц, вул. Фрунзе,6.

… ЧАМУ НЕ ПРАЦУЕ МАГАЗІН?

Вёска дастаткова вялікая, а на дзвярах магазіна працяглы
час красуецца замок. За самымі неабходнымі таварамі даводзіцца дабірацца ў
суседнія паселішчы…

Уладзімір Бандарэвіч

в. Засценак.

Адказвае першы намеснік старшыні праўлення
райспажыўтаварыства Ніна НЕКРАШЭВІЧ:

– Магахін №90 філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне” ў в.
Засценак закрыты часова ў сувязі з хваробай прадаўца. Пачынаючы з 8 мая 2012
года ў гэты населены пункт наладжаны выезд аўталаўкі. На ўваходных дзвярах у
вясковую краму размешчаны графік прыезду магазіна на колах.

 

Показать больше

Похожие статьи

ХАЧУ ВЕДАЦЬ…

…ЧАМУ ПЕНСІІ ПАВЫСІЛІ НЕ ЎСІМ АДНОЛЬКАВА?
Тлумачыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка:

– З 1 лістапада згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2011 г. №327 зроблены пераразлік працоўных пенсій. Яны павялічаны ў сярэднім на 22 працэнты. Гэта не значыць, што ў кожнага пенсіі вырастуць на 22 працэнты. Адзін атрымае больш на 20 працэнтаў, іншы – на 23… Залежыць усё ад стажу работы і індывідуальнага каэфі-цыента заробку. Прычым апошні паказчык – гэта не нейкая адвольная велічыня, а вынік суадносіны заработнай платы пенсіянера да сярэднямесячнага заробку ў Рэспубліцы Беларусь. Напрыклад, заробак чалавека ў чэрвені 2011 года складаў 500 тысяч рублёў, а сярэдняя заработная плата ў гэтым месяцы была 1 мільён 782 тысячы 857 рублёў. Для вылічэння каэфіцыента трэба першую лічбу падзяліць на другую. Каэфіцыент складзе 0,28045. Чым вышэйшы заробак, тым большы індывідуальны каэфіцыент і адпаведна – памер пенсіі. Максімальны памер пенсіі па ўзросту для непрацуючых пенсіянераў склаў 1504460 рублёў (столькі атрымліваюць мужчыны пры стажы работы 45 год і жанчыны пры стажы работы 40 год пры індывідуальным каэфіцыенце 4,0). Максімальны памер пенсіі для працуючых пенсіянераў у лістападзе пры захаванні ўсіх вышэйпазначаных умоў складзе 1092070 рублёў. Зменены і мінімальныя працоўныя пенсіі. Яны складаюцца з дзвюх велічынь – мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту, а гэта 25 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, і даплаты да мінімальнага памеру пенсій, які роўны 20 працэнтам сярэдняй заработнай платы, прымяняемай пры пераразліку пенсій. Змяненне міні-мальных пенсій адбылося з прычыны павелічэння як сярэдняй заработнай платы, так і бюджэту пражытачнага мінімуму. У выніку пенсійная “мінімалка” склала ў лістападзе 551000 рублёў. З 1 лістапада павялічаны таксама надбаўкі інвалідам І групы, інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, іншым катэгорыям грамадзян. Выраслі і дапамогі, выплачваемыя асобам, якія даглядаюць дзяцей-інвалідаў, інвалідаў І групы і састарэлых ва ўзросце больш за 80 год. Адначасова павялічаны памеры сацыяльных пенсій. Інваліды І групы будуць атрымліваць 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (574790 рублёў), інваліды дзяцінства ІІ групы – 95 працэнтаў (488570 руб.), ІІІ групы – 75 працэнтаў (431100 руб.). Дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 год пры І ступені страты здароўя будуць атрымліваць 80 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (459830 рублёў), ІІ групы – 85 працэнтаў (488570 руб.), ІІІ – 95 працэнтаў (546050 руб.), ІV – 110 працэнтаў (632270 руб.).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть