ЯК АЎСЕЙ НА ЯЙКАХ “ПРАКАЛОЎСЯ”

Хата, што дасталася Аўсею ў спадчыну ад бацькоў, стаяла на самым ускрайку вёскі. Мала хто называў яго па імя, больш паўжартоўна – “Урадлівец”: што ні пасадзіць у агародзе – расце як на дражджах. суседзі бядуюць на не ўраджайны год, а ён нават драўляныя бочкі ды дзежачкі пад саленні выкарыстоўвае. Маўляў, шклянога посуду не хапае.
Гарбузы да восені такія вырасталі, што і асілку не кожнаму падняць! Ледзь не да вясны хапала іх для парсючкоў, карове з цялушкай, каню. Гаварылі, калі саджаў агародніну, абавязкова жончыну хусцінку на галаву павязваў. Пры гэтым паўтараў толькі яму аднаму вядомыя патаемныя словы… 
Аб гэтым можа б і не даведаўся ніхто, калі б не бабка Матрона, што выпадкова трапіла на Аўсеяў хутарок. Вярнулася старая дамоў і коршунам наляцела на мужа, які сядзеў на прызбе, пакурваючы самакрутку:
– Рассеўся, лайдак, лепш бы памідоры высадзіў ды агуркі пасеяў. Не мне ж адной з агародам ўпраўляцца! Да Аўсея схадзіў бы. Глядзіш, можа і падзяліўся б ён сакрэтам. Мо і ў нас справы зрушыліся б у лепшы бок…
Было ў Аўсея і яшчэ адно захапленне – цешыў сябе развядзеннем курэй. Асобныя нясушкі неслі яйкі памерам з гусіные, і, што цікава, – з двума жаўткамі і надта моцным скарлупіннем. 
Бывала, збяруцца мужчыны на Вялікдзень на самым бойкім месцы ў вёсцы, каб пабіцца фарбаванымі яйкамі. Мацнейшых, чым з Аўсеевага падворку, ніхто не меў. А вымяняць самае “залатое” нават на дзесятак узамен, не згаджаўся. 
Аднойчы Аўсей “пракалоўся”. Хлопцы так пачаставалі старога гарэлкай, што той забыўся пра ўсё на свеце. Пакуль перакульваў чарку за чаркай ды закусваў, жартаўнікі падмянілі яйкі. А калі прапанавалі згуляць у “біткі”, Аўсей, нічога не падазраючы,”прасадзіў” усе. Пасля гэтага Аўсей пазбягае шумны кампаніі і па-ранейшаму займаецца тым, да чаго душа ляжыць. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть