З 1 кастрычніка – АДЗІН З ВАРЫЯНТАЎ будучага павелічэння пенсіі

Указ №136 “Аб мерах па ўдасканаленню пенсійнага забеспячэння грамадзян”,             які падпісаны 18.03.2012 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, уступіў ў сілу 1 кастрычніка 2012-га. Ім прадугледжана, што пры працягу працы без атрымання дзяржаўнай пенсіі па ўзросту на агульных падставах пасля набыцця права на яе (жанчыны – па дасягненні 55 год, мужчыны – 60 год) памер пенсіі павялічваецца.
Павелічэнне памеру пенсіі па ўзросту праводзіцца асобам, якім не прызначана і (ці) не выплачваецца іншая дзяржаўная пенсія. Гэта павелічэнне ажыццяўляецца дадаткова, незалежна ад абмежаванняў, якія ўстаноўлены часткай 2 артыкула 23 Закона “Аб пенсійным забеспячэнні”. У гэтым выпадку пенсіі па ўзросту прызначаюцца ў памеры 55 працэнтаў сярэднямесячнага заробку, калі працоўны стаж мужчыны – 25 год, а жанчыны – 20 год. За кожны поўны год стажу працы звыш 25-ці год мужчынам і 20-ці – жанчынам, пенсія павялічваецца на 1 працэнт гэтага заробку. Напрыклад, калі ў мужчыны стаж працы складае 32 гады, то памер пенсіі павялічваецца на 7 працэнтаў яго сярэднямесячнага заробку, пакольку ў яго 7 год – звыш 25-ці. Калі ў жанчыны 32 года стажу, то памер пенсіі павялічваецца на 12 працэнтаў сярэднямесячнага заробку, паколькі ў яе 12 год – звыш 20-ці. Павелічэнне праводзіцца ў межах 20 працэнтаў заробку і складае 75 працэнтаў за поўныя 45 год – у мужчын і 40 год стажу – у жанчын.
Указ, які ўступіў у сілу з кастрычніка, прадугледжвае іншую схему разліку. Калі пасля набыцця права на пенсію па ўзросту на агульных падставах (жанчыны – па дасягненні 55 год, мужчыны – 60 год) грамадзянін на пенсію па ўзросту не афармляецца, а працягвае працаваць і адпрацуе не менш за 1 год, то памер пенсіі павялічваецца: за поўны першы год – на 6 працэнтаў заробку, які прымяняецца для налічэння пенсіі; за поўны другі год – на 8; за поўны трэці – за 10, за поўны пяты і наступныя гады – на 14 працэнтаў заробку, які прымяняецца пры налічэнні пенсіі.
Напрыклад, жанчына працуе, мае 40 год стажу і права на пенсію па ўзросту на агульных падставах. За прызначэннем пенсіі яна звернецца праз год пасля дасягнення 55-ці год. Пенсія па ўзросту на агульных падставах ёй будзе прызначана з улікам 81 працэнта яе заробку (75 працэнтаў за поўныя 40 год і 6 працэнтаў – за першы год працы з неатрыманнем пенсіі). Працэнт павышэння пенсіі сумуецца з працэнтамі павышэння, якія ўстаноўлены за папярэдні перыяд.
Напрыклад, калі пасля дасягнення 55-ці год жанчына, якая мае права на працоўную пенсію па ўзросту працягвала працаваць і не атрымлівала пенсію, то памер яе пенсіі павялічыцца на 14 працэнтаў заробку, што прымяняецца для налічэння пенсіі (6 працэнтаў – за 1 год плюс 8 працэнтаў за 2 гады). У выпадку, калі пасля дасягнення 55 год жанчына адпрацуе 6 год без атрымання дзяржаўнай пенсіі па ўзросту, то памер яе пенсіі павялічыцца на 64 працэнты заробку, прымяняемага для налічэння пенсіі (за 1 год – 6 працэнтаў, за 2 – 14 (6+8), за 3 гады – 24 (6+8+10), за 4 гады – 46 (6+8+10+12), за 5 год – 50 (6+8+10+12+14), за 6 год – 64 працэнты (6+8+12+12+14+14) і памер пенсіі скла-дзе 139 працэнтаў (75%+64%) яе заробку.
Работнік сам прымае рашэнне, звярнуцца за пенсіяй ці раней, згадзіўшыся на адносна невысокі яе памер, ці пазней, зарабіўшы значна больш высокую пенсію. Але памер пенсіі залежыць ад стажу і асабліва – заробку канкрэтнага пенсіянера.
Скарыстацца новай формай заканадаўства змогуць і тыя людзі, якія сёння атрымліваюць пенсію і працуюць. Яны маюць права спыніць атрыманне пенсіі – і ў наступным памер яе павялічыцца. Гэта вырашае сам пенсіянер.
Звяртаем увагу грамадзян: адтэрміноўка выхаду на пенсію – адзін з варыянтаў яе павелічэння ў будучым. 
Тыя пенсіянеры, якія не жадаюць скарыстацца новай нормай пенсійнага заканадаўства, смогуць пайсці на пенсію ў 55 год – жанчыны і 60 год – мужчыны і працягваць працаваць. Выплата пенсіі ім будзе ажыццяўляцца, як і да 1 кастрычніка 2012-га, з улікам іх індывідуальнага каэфіцыента заробку. Гэта значыць, калі ён перавышае 1,3, то выплата пенсіі праводзіцца толькі з улікам індывідуальнага каэфіцыента 1,3.
Памылкова меркаваць, што з 1 кастрычніка пенсіянер павінен выбраць ці пенсію, ці працу. Выплата пенсіі працуючым пен-сіянерам як праводзілася да 1 кастрычніка, так будзе праводзіцца і пасля гэтай даты.
Звяртаем увагу грамадзян на яшчэ адну норму, якую ўтрымлівае Указ. 
Як вядома, у адпаведнасці з Законам “Аб пенсійным забеспячэнні” пры налічэнні працоўнай пенсіі ў стаж, акрамя працы, залічваецца і іншая дзейнасць: водпуск па догляду за дзіцём, ваенная служба і г.д. 
Указ прадугледжвае, што замест адсутнічаючага заробку ў гэтыя перыяды, у разлік індывідуальнага каэфіцыента заробку прымаецца 40 працэнтаў сярэдняй зарплаты работнікаў у рэспубліцы за адпаведныя месяцы. Напрыклад, з 1 мая 1993-га па 31 жніўня 1995-га жанчына знаходзілася ў водпуску па догляду за дзіцём. У разлік індывідуальнага каэфіцыента заробку за ўказаны перыяд будзе прынята зарплата: у маі 1993-га – 10.649,2 руб., у чэрвені – 14.925,6 руб. І г.д., што складае 40 працэнтаў сярэдняй зарплаты работнікаў у рэспубліцы за адпаведныя месяцы.
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть