ЗАПРАШАЕ «ДЭЛЬФІН»

Пачаўся набор у ДЮСШ па плаванню “Дэльфін”.
Запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі 6-7 год. Плануецца набраць 15 груп пачатковай падрыхтоўкі. З дзецьмі будуць займацца 7 трэнераў. Навучальныя заняткі праводзяцца ў малым басейне (плошча 50 квадратных метраў, глыбіня – ад 0,8 да 1,05 метра), які ўмяшчае да 20 чалавек.  
Спартыўны басейн (25х16 метраў, глыбіня 2,5 метра па ўсяму дну) з шасцю дарожкамі адначасова могуць наведваць да 48 чалавек: 16 аматараў плавання, якія добра трымаюцца на вадзе, змогуць займаць дзве цэнтральныя дарожкі.
На першым паверсе спартыўнай установы размешчаны малы басейн з раздзявальнямі, кафетэрый, гардэроб, каса, адміністрацыйны блок і 2 саўны. На другім паверсе –  спартыўны басейн, трэнажорная зала, блок першай медыцынскай дапамогі. На трэцім – трыбуны, вучэбны клас, метадычны кабінет, більярд.
Зараз басейн аказвае паслугі аздараўленчага масавага купання з 8.00 да 21.30 з двума тэхнічнымі перапынкамі з 13.00 да 13.30 і з 17.15 да 17.45.
1-ы панядзелак месяца – санітарны дзень, наступныя – з 7.00 да 14.00 – санітарны перапынак.
Заняткі на вадзе – 45 хвілін. Прыняцце душа да і пасля басейна – 15 хвілін.
Цана білета – 15 000 рублёў, дзіцячага – 7500.
Абанементы на ўсе віды паслуг (трэнажорная зала, саўна, більярд, малы і спартыўны басейн) можна будзе набыць у лістападзе.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-40-87 (дырэктар), 2-53-98 (галоўны інжынер) і 2-42-87 (метадычны кабінет).
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть