“ЗОВ ПОЛЕСЬЯ” – покліч продкаў

У аграгарадку Ляскавічы, што ў Петрыкаўскім раёне
Гомельскай вобласці прайшлоў другі фестываль этнаграфічных традыцый. 11
палескіх раёнаў, у тым ліку і наш Лунінецкі, імкнуліся як мага цікавей
прадставіць творчасць сваёй малой радзімы. Невыпадкова, што каларыт жыцця і
культуры прыцягнуў увагу наведвальнікаў не толькі з Беларусі, але і Расіі,
Украіны, Літвы і Польшчы.

“Зов Полесья” як люстэрка паказвае мудрасць продкаў, якую
палешукі беражліва захоўваюць і перадаюць нашчадкам: рамёслы, песні, танцы –
галоўныя палескія прысмакі!

Фестываль праходзіць пад патранажам Прэзідэнта краіны
Аляксандра Лукашэнкі, які не раз падкрэсліваў, што Палессе – гэта беларуская
жамчужына, а значыць павінна мець годную аправу. Сёлета кіраўнік дзяржавы
прыняў удзел у адкрыцці Музея прыроды і быта, які стане цэнтрам навучання
моладзі і цікавым месцам для тых, хто захоча больш даведацца пра Палессе. А
потым на цэнтральнай пляцоўцы з гонарам гаварыў: “У кожнага чалавека ёсць
месцы, куды хочацца зноў і зноў прыязджаць і прыходзіць. Для мяне асабіста
адным з такіх запаветных куточкаў стала Палессе. Той, хто хоць раз пабываў тут,
застаецца зачарованым прыгажосцю гэтай зямлі. У мяне на рабочым стале стаіць першы
фотаздымак, калі мы з вашымі мужыкамі і, як яны казалі, з “бабамі” касілі пойму
Прыпяці. Адсюль пачалося маё прэзідэнцтва… Вы, напэўна, заўважылі, што сёння ў
маёй кампаніі губернатар Брэсцкай вобласці, а не толькі гомельскі. Я хачу
публічна даручыць ім і віцэ-прэм’еру, які паляшук з гэтых месцаў, заўсёды
падтрымліваць гэты фестываль, гэта каларытнае вясковае свята, якому быць у
стагоддзях”.

Прэзідэнт адзначыў, што нягледзячы на невялікую
фестывальную гісторыю (а ён праводзіцца толькі другі раз), “Зов Полесья”
перарос рамкі рэгіянальнага і па праву можа стаць міжнародным. На наступны год
сюды запросяць прыгранічныя беларускаму Палессю рэгіёны Расіі, Украіны і
Польшчы. А сёлета на галоўнай сцэне арганізатары сабралі больш як тысячу
самабытных выканаўцаў. Гэты малады фестываль усё часцей параўноўваюць са
“Славянскім базарам”.

Некалькі кіламетраў набярэжнай займаюць падворкі. На іх
гаспадары прадставілі тое, чым ганарыцца Палессе. На кожным свае рамёслы і
промыслы. Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што толькі
сапраўдныя палешукі могуць прэзентаваць тое, што звычайна для іх рэгіёна так
каларытна – як сапраўднае мастацтва. Кожны куточак Ляскавіч стварае сваю
непаўторную атмасферу свята. Канцэртная пляцоўка, выстава драўляных скульптур,
экскурсіі ў новым музеі, катанне па Прыпяці на цеплаходзе – госці фестываля
хвалююцца, што не паспеюць паспрабаваць усё, што прапануе “Зов Полесья”.

Летась фестываль сабраў больш як 5 тысяч гасцей. Колькі
іх прыехала на гэты раз, яшчэ не падлічвалі, але ўжо вядома, што намнога больш.
Свята закончылася, цяпер застаецца чакаць, калі Палессе зноў пакліча да сябе ў
госці ў наступным годзе. Фестываль этнаграфічных традыцый стаў яшчэ адным
нацыянальным брэндам. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть