ЗВАРОТАЎ СТАЛА МЕНШ

Летась у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Лунінецкім раёне паступіла 24 звароты ад грамадзян. Гэта менш, чым у папярэдні год.

У асноўным яны датычылі парушэння заканадаўства аб абароне спажыўцоў, адмовы ў выдачы кнігі заўваг і прапаноў, нявыдачы адрыўнога талона, незаключэння працоўных дагавораў, нявыплаты заработнай платы і г.д. Па-ранейшаму паступаюць скаргі, утрымліваючыя пытанні, вырашэнне якіх знаходзіцца па-за кампетэнцыяй падатковага органа. Так, згодна з заканадаўствам грамадзяне могуць абскардзіць адмову ў прадастаўленні кнігі заўваг і прапаноў, а таксама ў разглядзе па сутнасці зробленых запісаў у адносінах юрыдычных асоб – у вышэйстаячыя арганізацыі ці ў суд, а ў адносінах індывідуальных прадпрымальнікаў – у орган, які яго зарэгістраваў ці таксама ў суд.

Нагадваем, што на кожную пакупку неабходна патрабаваць касавы чэк або іншы дакумент (адрыўны талон, прыходны касавы ордэр), які пацвярджае ўнясенне грашовых сродкаў. Гэта дапаможа абараніць свае правы ў судзе. У інспекцыі МПЗ штодзень, акрамя выхадных і святочных дзён, з 8.00 да 17.00 працуе тэлефон даверу 2-23-30.

Ірына КУХАРЧУК, галоўны юрысконсульт інспекцыі МПЗ па лунінецкім раёне.

 

НЕЛЕГАЛЬНЫ БІЗНЕС

За мінулы год у ходзе кантрольных мерапрыемстваў супрацоўнікамі інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне выяўлена 100 выпадкаў ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Часцей за ўсё парушэнні датычылі аказання паслуг па рамонту кватэр і будаўніцтву дамоў (36), рэалізацыі фізічнымі асобамі тавараў (30), перавозкі пасажыраў (6), аказанні паслуг па рамонту аўтамабіляў (6) і іншыя. У выніку кантрольных закупак у “гора-прадпрымальнікаў” арыштавана грашовых сродкаў, тавараў і звернута ў даход дзяржавы ў суме 5, 61 мільёна рублёў, штрафаў – 1,44 мільёна.

 

НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ ПРА ДЭКЛАРАЦЫЮ

Дэкларацыю па падаходным падатку з фізічных асоб за 2010 год трэба прадаставіць не пазней як 1 сакавіка 2010 года.

Гэты дакумент чакаюць ад падатковых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі даходы ад фізічных асоб, ад адчужэння на працягу 5 год больш як аднаго дома, кватэры, дачы, садовага доміка, гаража, зямельнага ўчастка, а таксама на працягу года больш аднаго аўтамабіля.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть