“Змерым сябе ДАБРЫНЁЙ”

Да Дня пажылых людзей шэраг дабрачынных акцый правялі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Расказвае загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Лідзія ЧЫЖАКОВА:
– Нашы сацыяльныя работнікі, як і большасць лунінчан, вядуць агародніцтва на прысядзібных ці дачных участках. Абвясцілі кірмаш “Што нам восень прынесла” па збору агародніны для маламаёмных пенсіянераў. Ведаем жа патрэбы нашых падапечных, якія жывуць у шматпавярховых дамах і па стану здароўя не могуць займацца земляробствам. Кожны прынёс, на што быў багаты, чым сёлета прырода аддзячыла за клопат. Такім чынам змаглі забяспечыць зімовыя прыпасы 24-ом пажылым людзям, якім аказваем сацыяльную дапамогу на даму.
Спецыяліст па сацыяльнай рабоце ад-дзялення дзённага знаходжання інвалідаў Галіна Галоўніч мае прафесію цырульніка. Яна прапанавала абслужыць на даму маламаёмных пенсіянераў. Да свята папрыгажэлі прычоскі ў 9-ці нашых падапечных.
На абслугоўванні ў нас знаходзяцца 10 удзельнікаў вайны. У іх гонар арганізавалі канцэртную праграму “Грай, гармонік франтавы, нам саграваючы сэрцы” сумесна з раённай арганізацыяй Таварыства інвалідаў па зроку. Хочацца спадзявацца, што святочныя мерапрыемствы будуць саграваць пажылых лунінчан цёплымі імгненнямі восені і ў надыходзячую зіму… 
Запісала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть