Прыярытэты работы вызначаны
Происшествия

Прыярытэты работы вызначаны

карлюкЗахаваць наладжанае ўзаемадзеянне з органамі мясцовай выканаўчай улады, праваахоўнымі і іншымі кантралюючымі органамі. Такую задачу ставіць перад сабой Аляксандр КАРЛЮК, які ў маі гэтага года назначаны на пасаду пракурора Лунінецкага раёна. Ён лічыць, што плённая сумесная праца – гэта залог поспеху ў агульнай справе служэння народу і забеспячэнні вяршэнства Закона. Аляксандра Паўлавіча папрасілі расказаць пра сябе і прафесійнае станаўленне:

– Нарадзіўся і вырас у Пінску. З упэўненасцю магу сёння сказаць, што Палессе з’яўляецца для мяне вельмі блізкім, як традыцыі і менталітэт палешукоў. Спадзяюся, гэта будзе добрай дапамогай у маёй рабоце на пасадзе пракурора Лунінецкага раёна. Пасля заканчэння школы ў 1998 годзе паступіў на юрыдычны факультэт БДУ. Падчас вучобы, пазнаёміўшыся больш блізка з пракурорскай справай, цвёрда вызначыў напрамак будучай прафесійнай дзейнасці. На 4 курсе выбраў пракурорска-следчую спецыялізацыю. Атрымаўшы дыплом, быў размеркаваны ў пракуратуру Брэсцкай вобласці, што вельмі ўзрадавала. Мяне заўсёды цягнула менавіта на родную палескую зямлю, хацелася прыносіць карысць сваім землякам. З верасня 2003-га пачаў працоўную дзейнасць у пракуратуры Пінска.

– Памятаеце сваю першую крымінальную справу?

– Гэта было расследаванне забойства нованароджанага. Маленькае цельца без прыкмет жыцця выпадкова знайшлі ў сметніцы адной страхавой кампаніі горада. Злачынства тады выклікала ў грамадстве шырокі рэзананс. Разам з міліцыяй працавалі з самага ранку да позняй ночы. Маці немаўляці ўстанавілі і затрымалі. Грамадзянка Украіны нарадзіла дзіця ў кватэры ў сваіх пінскіх сваякоў. Потым выкінула яго на балкон, дзе нованароджаны памёр ад пераахаладжэння… Падрабязнасці гэтай крымінальнай справы моцна ўрэзаліся ў памяць, пакінуўшы глыбокі след і не толькі таму, што яна была першай у самастойнай практыцы, але і таму, што вызначалася асаблівай жорсткасцю.

– Як складвалася ваша кар’ера?

– Тры гады займаў пасаду памочніка пракурора Пінска. Потым яшчэ пяць –працаваў на пасадзе старшага памочніка, ажыццяўляючы нагляд за органамі дазнання Пінскага гарадскога ад-дзела ўнутраных спраў. У лютым 2012-га прызначаны намеснікам пракурора, а ў кастрычніку мінулага года ўзначаліў Пінскую раённую пракуратуру.
Аб поспехах і дзейнасці пракуратуры Лунінецкага раёна ведаў добра. Разумею, якая адказнасць цяпер ускладаецца на мяне. Мой папярэднік, цяпер намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Віктар Савіч, стварыў моцны і згуртаваны калектыў, здольны выконваць пастаўленыя перад ім задачы. Прыемна ўсведамляць, што на Лунінеччыне наладжана належнае, прафесійнае ўзаемадзеянне з органамі мясцовай выканаўчай улады, з праваахоўнымі органамі раёна. Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што дзякуючы каардынуючай ролі пракуратуры на тэрыторыі рэгіёна забяспечаны законнасць і правапарадак.

– Задачы, прынцыпы і напрамкі дзейнасці пракуратуры павінны адпавядаць жыццю грамадства і тым зменам, што адбываюцца ў ім. Сучасны этап беларускай дзяржаўнасці характарызуецца актыўным рэфармаваннем праваахоўнай сістэмы.

– Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.09.2011 года быў утвораны Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, самастойны дзяржаўны орган, у кампетэнцыю якога ўваходзіць вытворчасць папярэдняга следства па крымінальных справах. На першапачатковым этапе пракуратура прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі работы Лунінецкага раённага аддзела Следчага камітэта. На сённяшні момант ён працуе плённа: па выніках 2012 года ў суд накіраваны 329 крымінальных спраў. Не дапушчана фактаў вынясення апраўдальных прыгавораў, незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці.
Задача пракуратуры сёння – не дапусціць парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры расследаванні крымінальных спраў, разгля-дзе заяў і паведамленняў аб учыненых злачынствах, забяспечыць захаванне правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян.

– Ці паспелі вы прааналізаваць стан злачыннасці на тэрыторыі Лунінецкага раёна?

Трэба адзначыць станоўчую тэндэнцыю да зніжэння агульнакрымінальнай злачыннасці. Так, за 4 месяцы 2013 у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 яна знізілася на 26,4 працэнта. Усе асобы, што здзейснілі забойствы і разбоі, прычынілі цяжкія цялесныя пакалечанні, устаноўлены.
Аднак, у агульнай структуры назіраюцца і негатыўныя тэндэнцыі. Сёлета ўзрасла колькасць злачынстваў, звязаных з прычыненнем цяжкіх цялесных пакалечанняў. Большасць з іх учынена асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, злоўжываюць спіртнымі напіткамі і вядуць амаральны лад жыцця.
Адмоўны ўплыў на крымінагенную абстаноўку аказваюць грамадзяне, што ўжываюць наркатычныя сродкі. Па афіцыйных дадзеных такіх на ўліку зараз знахо-дзіцца 63, што на 12 чалавек больш, чым у 2012 годзе. Асаблівую заклапочанасць выклікае праблема распаўсюджвання і ўжывання наркотыкаў і псіхатропных рэчываў у маладзёжным асяроддзі.

– А што датычыць барацьбы з карупцыяй?

– Яна па-ранейшаму з’яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці пракуратуры. Нашы намаганні і далей будуць сканцэнтраваны на прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў і папярэджанні карум-піраванасці ва ўсіх сферах грамадства, выяўленні прычын і ўмоў іх распаўсюджвання. Дэстабілізуючае ўздзеянне такіх праяў на сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы і грамадства, а таксама яе негатыўны ўплыў на фарміраванне асобы дыктуюць неабходнасць узмацнення барацьбы з гэтай з’явай на пастаяннай, комплекснай і належнай інфармацыйна-аналітычнай аснове.

– Поспехаў вам у рабоце і ажыццяўлення пастаўленых задач!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть