Происшествия

Аб прадастаўленні статуса бежанца

Парадак прадастаўлення замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай і часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2008 г. №354-З.
Статус бежанца прадастаўляецца замежнаму грамадзяніну, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па прычыне абгрунтаваных апасенняў стаць ахвярай праследаванняў у дзяржаве грамадзянскай прыналежнасці, незалежна ад расы, веравызнання, грамадзянства, нацыянальнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў, які не можа ці не жадае ў вынiку такiх апасенняў карыстацца абаронай гэтай дзяржавы, а таксама асобам без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны з-за названых апасенняў.
Іншаземец, якi выказаў жаданне набыць статус бежанца, а таксама члены яго сям’і, якія дасягнулі ўзросту васямнаццацi год, абавязаны асабіста або праз упаўнаважанага прадстаўніка звярнуцца з хадайніцтвамі ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства маюць права працаўладкавацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўленне працоўнай дзейнасці грама-дзянамі Украіны магчыма на падставе спецыяльнага дазволу.
Звесткі аб наяўнасці свабодных рабочых месцаў можна атрымаць на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (www.mintrud.gov.by) у агульнарэспубліканскім банку вакансій. Дадзеныя аб вакансіях (кантактныя тэлефоны, адрасы арганізацый) сістэматычна абнаўляюцца. На гэтым жа сайце можна таксама размясціць сваю анкету-рэзюмэ. Па пытаннях, звязаных з прыёмам на работу і прадастаўленнем жылля, неабходна звяртацца непасрэдна ў арганізацыі, наймальнікам якіх належыць права выбару кандыдата на вакансію.
Аляксандр ТОМАШАЎ, начальнік УГіМ УУС.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть