Происшествия

Абачлівасць засцеражэ ад злачынства

Аператыўныя зводкі сведчаць, што высокім застаецца працэнт крадзяжоў з дамоў і кватэр, якія ўчыняюць асобы цыганскай нацыянальнасці. Што трэба ці не трэба рабіць, каб не стаць ахвярай злачынства? Адказвае старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Мікалай ЛІХТАР:
– Перш-наперш, заўсёды зачыняйце дзверы, незалежна ад таго, дома вы ці за межамі кватэры. Не адчыняйце іх, не ўпэўніўшыся, хто за імі знаходзіцца. Часта злачынцаў пускаюць у дом дзеці, якім яны прадстаўляюцца знаёмымі бацькоў або калегамі па рабоце. Асабліва вынаходніцкія якасці ў гэтым плане праяўляюць жанчыны. Асноўныя прычыны крадзяжоў – даверлівасць пацярпеўшых. Іншы раз грамадзяне забываюць зачыняць вокны і балконныя дзверы або пакідаюць ключы ў даступных месцах. Неналежная ўмацаванасць жылых памяшканняў, адсутнаць ахоўнай сігналізацыі – таксама нагода для хвалявання. Як абараніць з дапамогай сучаснага абсталявання жыллё і маёмасць, вам падкажуць, калі вы патэлефануеце на нумары: 3-49-05, 2-32-24, 2-27-42. Калі вы здаеце кватэру ўнаём, праверце дакументы кватарантаў і ўстанавіце месца іх рэгістрацыі.
Прымайце меры да захавання маёмасці і ў дачных доміках. Не пакідайце там каштоўныя рэчы, дакументы, на-дзейна зачыняйце вокны і дзверы. Пры паяўленні пабочных асоб, якія не з’яўляюцца членамі садаводчага таварыства, пацікаўцеся іх візітам. Памятайце, ваша бяспека – у вашых руках, а злачынства лягчэй папярэдзіць, чым вышукваць тых, хто яго ўчыніў.
Запісала Алена ПШАНІЧНАЯ.

 

СКЛАД З ЗАБАРОНЕНЫМІ ТАБЛЕТКАМІ
Супрацоўнікі ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі ў сейфе закінутага склада выявілі і канфіскавалі 2580 таблетак, якія знаходзіліся ў індывідуальных аптэчках часоў СССР. Унутры ярка-аранжавых скрыначак разам з лекавымі прэпаратамі захоўваўся забаронены псіхатроп – тарэн.
Раней аптэчкі даўрачэбнай самадапамогі знаходзіліся на адказным захоўванні ў супрацоўнікаў па грамадзянскай абароне. Тэрмін прыдатнасці лекаў даўным-даўно мінуў, а вось прэпарат, у склад якога ўваходзіць тарэн, і па сённяшні дзень уяўляе цікавасць для наркаманаў.
– Па дадзеным факце праводзіцца праверка, а за незаконнае захоўванне такіх аптэчак наступае крымінальная адказнасць, – растлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення Уладзімір Жыгараў. – Яшчэ ў 2007 годзе яны павінны былі ўтылізавацца. У сувязі з гэтым, звяртаю ўвагу на тое, што ў выпадку добраахвотнай выдачы або паведамленні пра месца знаходжання забароненых прэпаратаў заяўнік вызваляецца ад адказнасці.
Аляксандра ЗАХАРАВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть