Происшествия

Абаронім пажылых

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, у першую чаргу пажылых людзей, якія пражываюць у аддаленых маланаселеных пунктах, узмацнення абароны грамадзян ад супрацьпраўных пасягальніцтваў і надзвычайных сітуацый, аказання іншай адраснай дапамогі да 9 лютага праводзіцца рэспубліканская акцыя «Бяспечнае суседства!».
Прадстаўнікамі органаў унутраных спраў, надзвычайных сітуацый, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раённых (гарадскіх) выканкамаў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гэтыя дні ажыццяўляецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Яго мэта – зніжэнне колькасці правапарушэнняў, а таксама надзвычайных сітуацый, якія адбываюцца па прычыне супрацьпраўных паводзін грамадзян, што выкарыстоўваюць сваё жыллё для збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і распіцця спіртных напіткаў, невыканання іншых правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, а таксама правілаў супрацьпажарнай бяспекі.
Паведаміць аб усіх фактах насілля ў адносінах да пажылых людзей, пагрозе іх жыццю і здароўю, аб незаконным гандлі спіртаўтрымліваючымі вадкасцямі можна па тэлефонах «гарачай лініі»: 8-(0162)-20-08-16 або 102.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть