Происшествия

АБ’ЕКТЫ АДУКАЦЫІ ПАД НАГЛЯДАМ

На працягу апошніх трох месяцаў кантрольныя і планавыя праверкі ва ўстановах адукацыі паказалі, што прадпісанні органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду ў асноўным выкананы.
Аднак, дзе-нідзе дапрацоўка патрабуецца. Так, не абсталяваны сістэмамі аўтаномнай пажарнай сігналізацыі  і адсутнічае патрабуемы тып апавяшчэння аб пажары ў Міжлескай СШ, лунінецкім яслях-садзе №12. У гарадскім дзіцячым садзе №3 адсутнічаюць дзверы ў праёмах, што аддзяляюць лесвічныя клеткі ад агульных калідораў, не зроблены рамонт унутранага супрацьпажарнага вода-правода і аўтаномнай пажарнай сігналізацыі, адсутнічаюць поручні на запасной эвакуацыйнай лесвіцы. У Краснавольскай яслях-садзе-СШ не праведзена выпрабаванне металічнай лесвіцы.
Не лепшым чынам абстаяць справы ў Любанскім яслях-садзе. Тут не праведзены замер супраціўлення ізаляцыі электрычных правадоў і кабеля, падвальнае памяшканне загрувашчана смеццем, якое можа лёгка загарэцца, не арганізоўваюцца практычныя трэніроўкі па адпрацоўцы плана дзеянняў пры пажары, на шляхах эвакуацыі бетонныя прыступкі маюць пакрыццё з дошак.
Па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты кіраўнікі названых устаноў адукацыі.
Мікалай АРАШКЕВІЧ, начальнік РАНС.
МАНІТОРЫНГ ВЫЯВІЎ СЛАБЫЯ ЗВЕННІ
На базе пяці ўстаноў адукацыі праведзены маніторынг захавання патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.
Аналіз і назіранні паказалі, што не ўсюды належная ўвага надаецца ўтрыманню аб’ектаў грамадзянскай абароны. У Бастынскай СШ патрабуецца рамонт электраасвятлення і абслугоўвання вентыляцыйнай сістэмы. У Вулькаўскім 1 яслях-садзе неабходна абнавіць эксплуатацыйную і тэхнічную дакументацыю, устанавіць сантэхнічнае абсталяванне. Ёсць патрэба ў замене драўлянай падлогі і аконных блокаў у Палескім яслях-садзе, а таксама рамонт дахаў 6 веранд у лунінецкім яслях-са-дзе №11.
Кіраўнікам дадзены рэкамендацыі.
Сяргей БЯСАН, намеснік начальніка РАНС.
ДА ПАРАДКУ НА БУДАЎНІЧЫХ ПЛЯЦОЎКАХ
На будаўнічых пляцоўках ПМК-7 праведзены пазапланавыя праверкі. Увагу прыцягнулі аб’екты будаўніцтва і рэканструкцыі: малочнатаварныя фермы ў Язвінках, Бараўцах, Бастыні, Вялікіх Чучавічах, бульбасховішча ў Велуце, 96-кватэрны дом па вул. Някрасава ў Лунінцы і гасцініца ў райцэнтры.
Не на ўсіх пляцоўках захоўваецца супрацьпажарны парадак. У некаторых вагонах-бытоўках аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі знаходзяцца ў няспраўным стане або наогул адсутнічаюць, прымяняюцца адкрытыя свяцільні, паветраная пракладка электрычнай праводкі не замацавана на тросах. Не на ўсіх тэрыторыях прадугледжаны месцы для курэння. Зафіксаваны факты развядзення кастроў.
За вышэйназваныя парушэнні рэжымнага характару да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 службовыя асобы.
Вячаслаў КАВАЛЕВІЧ, старшы інжынер РАНС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть