Происшествия

Абяцанага тры гады чакаць?

На актывізацыю нагляду за рэалізацыяй палажэнняў Дырэктывы №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” летась былі накіраваны праверкі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, у прыватнасці, па выкананню патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян.
Парушэнні ўстаноўлены ў лагеры “Спадарожнік”, КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” і “Мікашэвіцкая ЖКГ”. Так, у “Спадарожніку” не пранумараваны заўвагі і прапановы, занесеныя ў аднайменную кнігу. За якую, да таго ж, не назначаны адказны – адсутнічаў адпаведны загад дырэктара. Дакументы па зваротах грамадзян не падшываліся…
У пракуратуру звярнулася лунін-чанка, якая паскардзілася, што ў квітанцыю па аплаце камунальных плацяжоў ёй неабаснавана ўнесена сума 35050 рублёў. Жанчына звярталася ў Лунінецкую ЖКГ, але там не спяшаліся з адказам. Як высветліла праверка, яго накіравалі з парушэннем 15-дзённага тэрміну. Службовае расследаванне таксама праведзена не належным чынам. У матэрыялах справы адсутнічаў дакумент аб прыцягненні вінаватага да дысцыплінарнай адказнасці.
У Мікашэвіцкай ЖКГ устаноўлены парушэнні ў вядзенні кнігі заўваг і прапаноў. Большасць зваротаў датычылі рамонтаў дахаў, стыкаў сценавых панэляў, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый і ўтрымання дарожнай сеткі. У асноўным работы праводзіліся ў поўным аб’ёме, у максімальна кароткія тэрміны, са складаннем адпаведных актаў і азнаямленнем пад роспіс заяўляльнікаў па іх завяршэнні. Між тым, назіраліся і выпадкі зацягвання тэрмінаў прыняцця неабходных мер па зваротах. Так, грамадзянін Мікашэвіч неаднаразова тэлефанаваў у камунальную службу і паведамляў, што дах дома №7 па вуліцы Будаўнікоў патрабуе рамонту. На гэта ніхто не адрэагаваў. На пісьмовы зварот адказалі, што работы запланаваны на студзень 2013-га. Але ж у пазначаны час яны не пачаліся. Толькі ў жніўні заяўляльніку даслалі ліст, у якім паведамлялася, што рамонт пераносіцца на кастрычнік у сувязі з вялікім аб’ёмам работ. За апошнія тры гады дзве грамадзянкі Мікашэвіч неаднаразова звярталіся ў камунальную службу, каб у іх шматпавярхоўцы правялі рамонт міжпанэльных швоў. Адказ атрымалі толькі ў жніўні мінулага года, у якім паведамлялася, што вызначаныя работы правядуць у кастрычніку 2013-га.
Усе выяўленыя парушэнні знайшлі адлюстраванне ў прадстаўленнях на імя кіраўнікоў арганізацый, на падставе якіх віноўныя прыцягнуты да адказнасці.
Аксана ЗОТКІНА, старшы памочнік пракурора.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть