Происшествия

АД ФАРМАЛІЗМУ – ДА ДЗЕЙСНАЙ РАБОТЫ

Пракуратура раёна надае шмат увагі нагляду за выкананнем патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. Не так даўно на пасаду памочніка пракурора раёна назначаны Андрэй ПЛЯСКАЧ, які актыўна ўключыўся ў работу ў гэтым напрамку. Яго папрасілі расказаць аб тым, што выклікае трывогу ў супрацоўнікаў нагляднага органа:

– За час дзеяння Дэкрэта павялічылася колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца ў сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У 42-х з іх падрастае 91 дзіця. У 2009 годзе 6 абавязаным асобам аднавілі бацькоўскія правы ў адносінах да 9 хлопчыкаў і дзяўчынак. Летась, на жаль, такіх выпадкаў не было. У сувязі з паляпшэннем сямейнай абстаноўкі па рашэннях камісіі па справах непаўналетніх 19 малышоў (95 працэнтаў) вярнуліся да бацькоў.

Ёсць праблемы па выкананню палажэння аб поўнай кампенсацыі расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Па звестках аддзела адукацыі ўзровень спагнання сродкаў з абавязаных асоб за першы квартал гэтага года склаў 50 працэнтаў, што на 8 больш, чым за адпаведны перыяд 2010-га. І ўсё ж вынікі не задавальняюць.

Прычына – у недастатковай аналітычнаяй рабоце тых, хто адказвае за выкананне Дэкрэта, персанальная адказнасць кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый за вынікі работы ў вызначаным напрамку. Так, у гарсельвыканкамах іншы раз разгляд адпаведных пытанняў зводзіцца да вывучэння статыстычных дадзеных, а таксама заслухоўвання справаздач. Пры гэтым, праблемы і недахопы не аналізуюцца, а прынятыя рашэнні не ўтрымліваюць дзейсных мер. Мясцовыя органы ўлады не заўсёды валодаюць інфармацыяй аб патрэбах дзяцей, у адносінах якіх неабходна індывідуальная прафілактычная работа. Падчас праверкі ў СВК «Дзятлавіцкі” ўстаноўлена, што двое работнікаў, якія з’яўляюцца абавязанымі асобамі, часта дапускаюць прагулы. Запазычанасць перад дзяржавай вылічваецца не адным мільёнам рублёў. Аднак з нядбайнымі бацькамі ні па месцы жыхарства, ні на рабоце не праводзіцца адпаведная тлумачальная работа.

Акрамя гэтага, наймальнікі часта не маюць магчымасці забяспечыць абавязаным асобам аплату працы, якая дазваляе цалкам кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей. Іншы раз работадаўцы не заключаюць дагаворы, прадастаўляюць працоўны водпуск працягласцю 24 каляндарныя дні, хаця ён павінен быць толькі 7.

– Вядома, што часта прычынай пазбаўлення бацькоўскіх правоў з’яўляецца п’янства. Аднак і ў асяроддзі падлеткаў такая праблема існуе. Як гэта адбіваецца на крымінагеннай абстаноўцы?

– Па-ранейшаму маюць месца выпадкі ўжывання непаўналетнімі піва і іншых алкагольных напіткаў, і, як следства, – учыненне ў нецвярозым выглядзе правапарушэнняў і злачынстваў. Пры гэтым статыстычныя дадзеныя аб асобах, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства сведчыць аб недастатковай рабоце РАУС па выяўленню правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. Аслаблена выхаваўчая работа і ў адукацыйных установах. Работу ў гэтым напрамку трэба актывізаваць.

– Для сям’і самай цяжкай стратай з’яўляецца гібель дзяцей. Што выявілі праведзеныя праверкі?

– Летась загінулі двое малалетніх, у іх ліку – 5-гадовы хлопчык у пасёлку Палескі, які патануў у вадаёме каля вуліцы Кастрычніцкая. Праверкай устаноўлена, што з боку мясцовай улады прафілактычнай рабоце па ахове жыцця людзей на водах надавалася недастаткова ўвагі. Гэты вадаём не прызначаны для масавага адпачынку, і раней тут ужо былі трагічныя выпадкі. На падставе гэтага пракуратура ўнесла адпаведнае прадстаўленне ў Лунінскі сельвыканкам.

Лічу, што па ўсіх пералічаных напрамках дзейнічаць неабходна сістэмна, мэтанакіравана і на больш якасным узроўні. Ёсць сэнс знайсці новыя формы работы з законнымі прадстаўнікамі, якія не забяспечваюць належны кантроль за паводзінамі непаўналетніх, а таксама ўзмацніць адказнасць за невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей.

Запісала Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть