Происшествия

АД КАНФЛІКТАЎ – ДА ЗЛАЧЫНСТВАЎ

За 8 месяцаў года на тэрыторыі вобласці павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін.

Так, зарэгістраваны 22 факты наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пакалечанняў і 11 забойстваў. Аналіз паказаў, што асноўнымі прычынамі такой сітуацыі з’яўляецца несвоечасовае выяўленне нядобранадзейнасці ў сем’ях, неналежная прафілактычная работа з асобамі, схільнымі да правапарушэнняў у быце з боку ўсіх зацікаўленых органаў. На тэрыторыі раёна будуць прымацца дадатковыя меры, накіраваныя на прафілактыку асацыяльных паводзін грамадзян.

Скандалісты і тыя, хто “распускае” рукі, павінны ведаць, што за прычыненне лёгкага цялеснага пакалечання прадугледжаны грамадскія работы або штраф, або выпраўленчыя работы да аднаго года, або арышт да трох месяцаў. За катаванне можна пазбавіцца волі тэрмінам да трох год, а калі боль прычыняецца цяжарнай жанчыне або непаўналетняму, то – да 5 год. Пагражаючы забойствам, прычыненнем цяжкіх пакалечанняў або знішчэннем маёмасці, ведайце, што будзеце пакараны штрафам, або выпраўленчымі работамі да аднаго года, або арыштам да 6 месяцаў.

Ігар ГАРАПУЧЫК, старшы ўчастковы інспектар РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть