Происшествия

АД ПАПЯРЭДЖАННЯЎ – ДА СТАБІЛЬНАСЦІ І ЭКАНАМІЧНАГА РОСТУ

У мінулым годзе Пінскі міжраённы камітэт будаваў сваю кантрольную работу ў дакладнай адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №689 і праграмнымі дакументамі Камітэта дзяржкантролю.
Пры выбары суб’ектаў гаспадарання вялікую ўвагу ўдзялялі іх вывучэнню сумесна з праваахоўнымі органамі. Гэта дазволіла выключыць малазначныя праверкі, адцягненне кадраў ад вытворчых спраў, калі абставіны не патрабавалі гэтага. Пры агульным скарачэнні ў 3,7 раза колькасці рэйдаў значна ўзрасла іх якасць. Вышукана грашовых сродкаў на суму 1209 мільёнаў рублёў, пастаўлена на ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў на 10,2 мільярда рублёў, зэканомлена выплат дзяржаўных сродкаў на 14,8 мільярда рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 168 чалавек, дысцыплінарнай – 249, заведзена 18 крымінальных спраў, 7 чалавек вызвалены ад займаемых пасад.
Так у ходзе праверкі ПУП “Столін-Агра” і РУП “Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства” ўстаноўлены факты прыпіскі прываг свіней і завышэння надояў малака на працягу 2007-2009 гадоў, скажэння пасяўных плошчаў, злоўжывання з боку кіраўнікоў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 9 асоб на пасадзе. 
Акрамя праверак міжрайкамітэт кантраляваў ход уступнай кампаніі ў 8 навучальных установах рэгіёна і сельскагаспадарчых работ, аналізаваў работу мясцовых органаў улады, накіраваную на змяншэнне запасаў гатовай прадукцыі на прадпрыемтсвах, і развіццё турыстычнай дзейнасці, праводзіў маніторынгі цэн на спажывецкім рынку, сітуацыі з абаротам замежнай валюты і шэраг іншых пытанняў. На першым плане была папераджальная работа. Значна актывізавалі правядзенне выязных “прамых” ліній.
У 2009 годзе ў камітэт паступіў 191 пісьмовы зварот грамадзян і 15 – ад юрыдычных асоб. Прынята 395 чалавек. Найбольш актуальнымі былі звароты па пытаннях дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, аказання камунальна-бытавых паслуг. 
У першым паўгоддзі 2010 года плануецца правядзенне комплекснай праверкі Лунінецкага і Столінскага раёнаў па пытаннях эфектыўнасці распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, прымаемых мер па выкананню дзяржаўных праграм.
Паколькі абслугоўваемы намі рэгіён у сваёй большасці сельскагаспадарчы – прыярытэтным будзе кантроль за будаўніцтвам і ўводам аграгарадкоў, аналіз дзеючых і выкананне задач, вызначаных у Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады. Разам з тым, пасля дэталёвага вывучэння з праваахоўнымі органамі плануем праверыць РУВП “Палессеэлектрамаш” і КУП “Лунінецкі рамонтна-механічны завод”.
Усе запланаваныя на 2010 год мерапрыемствы маюць адну мэту – забяспечыць сумесна з выканаўчай уладай, праваахоўнымі і іншымі кантралюючымі органамі стабільнасць і эканамічны рост у нашым Палескім рэгіёне.
Лявонцій СЯРЭДЗІЧ, старшыня Пінскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть