Происшествия

АД ШЧЫРАГА СЭРЦА

На жаль, сацыяльна-педагагічны цэнтр Лунінецкага раёна не пустуе. Па-ранейшаму ёсць сярод жыхароў асобы, якія належным чынам не выконваюць бацькоўскія абавязкі.

Дзяржаўныя органы, абапіраючыся на заканадаўства, у тым ліку на Дэкрэт №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобрасумленных сем’ях”, робяць усё магчымае, каб дапамагчы юным грамадзянам не адчуваць сябе аб-дзеленымі. 
Сёлета чацвёра жыхароў раёна былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да сямі дзяцей. Зараз у прытулку знаходзяцца 11 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Менавіта да іх з дабрачыннай місіяй завіталі работнікі пракуратуры – в.а. пракурора Андрэй Лукашэвіч, памочнікі Аксана Зоткіна і Надзея Некрашэвіч. Да новага навучальнага года дзецям вельмі дарэчы будуць школьныя прыналежнасці і адзенне, якія былі перададзены дырэктару СПЦ Наталлі Ціхай.
Фота Алены ДАНІЛОВІЧ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть