Происшествия

АД ВЫШУКУ “НЕ СПРЯТАТЬСЯ, НЕ СКРЫТЬСЯ”

Пагоні, перастрэлкі, засады – менавіта гэта прыцягвае нас у крымінальных дэтэктывах. У жыцці гэта, зразумела, таксама сустракаецца, але асноўная работа аператыўнікаў крымінальнага вышуку – карпатлівая праца па затрыманню злачынцы. На гэта здольны толькі моцныя духам і фізічна людзі, адданыя сваёй справе і гатовыя прйсці на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Аб тым, якія сёння даводзіцца вырашаць задачы супрацоўнікам аддзялення крымінальнага вышуку РАУС, расказвае начальнік Віталь РЫЛАЧ:

– Па роду сваёй дзейнасці ажыццяўляем аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне і раскрыццё злачынстваў агульнакрымінальнай накіраванасці, вышук асоб, якія хаваюцца ад следства і суда, а таксама без вестак прапаўшых. Па заявах грамадзян і паведамленій арганізацый праводзім дазнанне ў ходзе даследчай праверкі і іншае. За 9 месяцаў гэтага года ўзбуджана 340 крымінальнах спраў, з якіх 208 раскрылі. З 15 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў – 14. Па-ранейшаму лідзіруюць кватэрныя крадзяжы. Іх учынена 48 (37). Жыхар Велуты ўчыніў 14 крадзяжоў з домаўладанняў аднавяскоўцаў. Настаўнік Любанскай школы разам з вучнямі чатыры разы парушыў закон, паквапіўшыся на бульбу і дызельнае паліва ў розных кутках раёна.

Без вестак прапаўшымі лічацца 15 чалавек. У вышуку знаходзіцца 10 злачынцаў, 6 чалавек, якія хаваліся ад следства, затрымалі ў гэтым годзе. Па матэрыялах праверак здолелі адшукаць 35 жыхароў раёна.

Зараз у аддзеле працуе 12 супрацоўнікаў. Самым вопытным лічыцца старшы оперупаўнаважаны Іван Гаргун, які з 25 год службы ў аддзеле, 20 прысвяціў крымінальнаму вышуку. Адказнасцю і выканаўчай дысцыплінай вызначаюцца Мікалай Швед і Леанід Ляшчук. У гэтым годзе пасля заканчэння Акадэміі МУС да нас прыйшлі маладыя супрацоўнікі Таццяна Лічэўска, Аляксандр Саковіч і Васіль Банцэвіч. Спадзяюся яны, як і ўсе аператыўныя работнікі таксама будуць годна выконваць свае абавязкі па абароне грамадзян і грамадства ад супрацьпраўных пасягальніцтваў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть